«Улады Беларусі правялі бязлітасную чыстку грамадзянскай супольнасці»



Праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch (HRW) заявіла, што ў 2021 годзе ўлады Беларусі зрабілі сваімі мішэнямі палітычных і грамадскіх актывістаў, журналістаў і праваабаронцаў, падвяргаючы іх кампаніям паклёпу, палітычна матываванаму пераследу і жорсткаму абыходжанню ў зняволенні. Пра гэта праваабаронцы HRW напісалі ў 752-старонкавай справаздачы World Report 2022 аб сітуацыі з правамі чалавека ў амаль 100 краінах свету. Уільямсан таксама закрануў пытанне мігранцкага крызісу на межах Еўразвязу з Беларуссю.

«Улады Беларусі павінны спыніць любыя злоўжыванні з мігрантамі і дазволіць гуманітарным арганізацыям аказаць дапамогу людзям, якія жывуць у нястачы, — сказаў Уільямсан. Для тых, хто хоча папрасіць прытулку ў Беларусі, улады Беларусі павінны сумленна разгледзець іх заявы і расследаваць злоўжыванні ў адносінах да мігрантаў з боку беларускіх памежнікаў, прыцягваючы да адказнасці вінаватых».