Улады Беларусі вызвалілі ізраільскую адвакатку



Паводле звестак 12-га тэлеканала ізраільскага ТБ, адвакатка Мая РайтэнСтоль ужо пакінула Беларусь і ляціць у Ізраіль. Ізраільская прэса паведамляе падрабязнасці вызвалення адвакаткі Маі Райтэн-Столь: пасля званка прэзідэнта Герцага Лукашэнку ў Менску аператыўна адбыўся суд над адвакаткай, якая абвінавачвалася ў кантрабандзе наркотыкаў (медыцынская марыхуана) і была прысуджаная да штрафу ў памеры 2 500 даляраў. Беларусы пры такім жа абвінавачванні звычайна атрымліваюць доўгія гады турэмнага зняволення, а само следства доўжыцца месяцамі.

Ізраільскую адвакатку на пачатку лістапада затрымалі ў мінскім аэрапорце з 2,5 грама марыхуаны, якія яна, згодна з рэцэптам ізраільскага доктара, выкарыстоўвала як лек. У Беларусі ж гэта — крымінальнае злачынства.