Улады ініцыявалі ліквідацыю «Польскай школы» ў Берасці



Пракуратура Берасця падала пазоў аб ліквідацыі ТАА «Польская школа», паведамляе svaboda.org. Падставай стала нібыта «грубае парушэнне заканадаўства, якое пацягнула прычыненне шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам». «Пад выглядам аказання інфармацыйных і культурна-адукацыйных паслугаў з удзелам ня менш чым 20 непаўналетніх навучэнцаў і маладых берасцейцаў услаўляліся ваенныя злачынцы, уключна з Рамуальдам Райсам, вядомым па мянушцы „Буры”», — гаворыцца ў паведамленьні прэс-служба ведамства.

10 сакавіка за «здзяйсненне групай асобаў наўмысных дзеянняў у рэабілітацыі нацызму» пракуратура завяла крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 130 КК. У яе межах затрымалі сузаснавальніка «Польскай школы» і дырэктарку Ганну Панішаву, якая тэрмінова вярнулася ў Беларусь пасля камандзіроўкі ў Польшчу. Яны праходзяць як падазраваныя. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, мужчыну адпусцілі пад падпіску, жанчына застаецца пад вартай. 

Фота: yandex.ru