Уладзімір Андрэйчанка: ЕАЭС ператвараецца ў палітычны праект



Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка раскрытыкаваў ЕАЭС.

Па словах Уладзімера Андрэйчанкі ў адносінах Беларусі і Расеі не ўсё добра, рэгулярна прымаюцца пратэкцыянісцкія рашэнні, якія супярэчаць заканадаўчай базе Саюзнай дзяржавы і Еўразійскага эканамічнага саюза.

ЕАЭС ператвараецца ў палітычны праект. Такую заяву ён зрабіў, знаходзячыся ў Маскве на сесіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расеі.

Паводле Андрэйчанкі, у беларускага боку не можа не выклікаць заклапочанасці звужэнне важнага для краіны расейскага рынку, перыядычнае ўзнікненне спрэчак аб доступе на яго малочнай і іншай беларускай прадукцыі.