Уладзімір Аруцюнян: падзеі на Каўказе і ў Афганістане моцна ўплываюць на Еўропу



У межах міжнароднай сустрэчы пад назваю “Медыядыялог” , што праходзіла у армянскім Гюмры і Ерэване, у якой прынялі ўдзел эксперты і журналісты з 5 ці краін выступіў незалежны вайсковы эксперт Уладзімір Арацюнян.

Уладзімір упэўнены, што Беларусь будзе транзітнай зонай:

„Апошнія падзеі ў Афганістане, прыход да ўлады талібаў, яны ўплываюць і на еўрапейскую сітуацыю, у той ці іншай ступені. Адток бежанцаў з Афганістана можа паўплываць і на сітуацыю ў цэлым, так як трафік праходзіць праз еўрапейскія краіны. Калі мець на ўвазе, што баявыя дзеянні праходзяць на тэррыторыях Арменіі Азербайджана, а таксама на Ўкраіне, то магчыма транзітны паток будзе ісці праз Беларусь, што ў сваю чаргу нясе за сабою пэўныя нязручнасці, а таксама пэўныя праблемы. Я думаю, з гэтым трэба лічыцца”.

На думку Уладзіміра вялікую ролю ў падтрыманні спакою граюць міжнародныя арганізыцыі:

„Пры дзейнасці міжнародных арганізацый па падтрыманні і забеспячэнні міру, па правах чалавека, і іншых гуманітарных інстытутаў, рашэнне падобных канфліктаў з застасаваннем сілы і забароненых відаў зброі павінна быць выключана. Аднак войны ў Карабаху, на Украіне, у Грузіі паказваюць, недастатковасць механізмаў ўздзеяння на краіны-агрэсары. Ці ж яны ёсць, аднак пасіўная пазіцыя, або брак жадання іх застасавання спрыяе канфрантацыі”.

Па словах Уладзіміра Арацюняна вайсковыя дзеянні на Каўказе , а дакладней ў Нагорным Карабаху нагадвае сітуацыю з “паавпрвым цмркам ў цэнтру ўрагану”

Беларускае Радыё Рацыя