Уладзімір Мацкевіч і Таццяна Вадалажская прызнаныя палітвязнямі
4 жніўня ў Беларусі пасля ператрусаў былі затрыманы Уладзімір Мацкевіч — беларускі філосаф і метадолаг, грамадскі дзеяч і Таццяна Вадалажская — сацыёлаг, старшы аналітык Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі, эксперт аналітычнай групы Агенцтва гуманітарных тэхналогій.
Яны дагэтуль знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання ГУУС Менгарвыканкама, паведамляе ПЦ „Вясна”.
Сёння праваабаронцы прызналі іх палітзняволенымі.
Праваабарончая супольнасць Беларусі патрабуе неадкладна вызваліць палітвязняў Уладзіміра Мацкевіча і Таццяну Вадалажскую і спыніць крымінальны пераслед у іх дачыненні. А таксама неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: ПЦ „Вясна”
