Уладзімір Някляеў: Кожным чарговым законам рэжым спрабуе ўзаконіць беззаконне



Былы кандыдат у прэзідэнты на выбарах-2010, палітык і паэт Уладзімір Някляеў выказаўся на тэму падпісанага Аляксандрам Лукашэнкам закона пра нацыянальную бяспеку:

— Кожным чарговым дэкрэтам, указам, законам рэжым спрабуе ўзаконіць беззаконне, якое пануе ў Беларусі і з’яўляецца асновай існавання рэжыму, — напісаў Уладзімір Някляеў на сваёй старонцы ў фэйсбуку. — Але нават сярод самых неверагодных дэкрэтаў і ўказаў закон «Аб змяненні законаў па пытаннях нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» уражвае сваёй адыёзнасцю. Ён не выглядае законам мірнага часу — гэта закон часу ваеннага: расстрэл на месцы. Гэты «закон» дазваляе сілавікам страляць у каго заўгодна і дзе заўгодна, забіваць людзей, не несучы за тое ніякай адказнасці…

novychas.by