Уладзімір Някляеў перажыў гіпертанічны крыз



Гіпертанічны крыз на беларуска-польскай мяжы перажыў экс-кандыдат у прэзідэнты і адзін з галоўных лідараў пратэстных сходаў супраць Дэкрэту №3 Уладзімір Някляеў

Трэці дзень ён знаходзіцца ў берасцейскай бальніцы хуткай дапамогі.

Ніякіх прад’яваў па парушэнню заканадаўства пакуль не атрымаў, кажа ён:

– Ніякіх дакументаў, якія я патрабаваў, што мяне затрымалі, як звычайна ў такіх выпадках бывае, калі пратакол павінен складацца, прычына затрымання і ўсё астатняе, ніхто не стаў гэтым займацца. Мяне гэтыя суткі не знойдзеш па дакументах, яны могуць заявіць, што нічога падобнага не было, што я выдумаў, стукнуўся галавой, як у 2010 годзе, фантазіі нейкія, што мяне забралі, а насамрэч мяне нібы хуткая з-пад плота забрала і прывезла.

Някляеў падкрэсліў, што пакуль яго не спяшаюцца выпісваць, бо стан здароўяе яшчэ не нармалізаваны. Але сам ён імкнецца як найхучэй з’ехаць да родных і калегаў у Менск.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце