Уладзімір Някляеў: Улада не збіраецца ўносіць ніякіх паправак



На думку лідара руху „За дзяржаўнасць і незалежнасць Беларусі” Уладзіміра Някляева, улада не збіраецца ўносіць ніякіх паправак у выбарчы кодэкс:

– Вось зараз канчаецца ўжо восеньская сесія – восьмая так званая, я паглядзеў графік працы “палаткі”, там пытання пра выбарчы кодэкс не стаіць. Калі яны не збіраюцца ставіць гэта пытанне на восеньскую сесію, на вясновую сесію яго ўжо не паставіш па той простай прычыне, што заканадаўства можна змяніць не пазней, чым за паў гады да той даты, да якой гэта заканадаўства можа адносіцца.

Калі ў правядзенні парламенцкіх выбарах нічога не зменіцца, Уладзімір Някляеў не выключае чарговай Плошчы ўвосень будучага года.

Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя