Уладзімір Някляеў: Збліжэнне з Еўропай ёсць, пераменаў — няма



Экс-кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў са сваёй званіцы ацаніў першы візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Еўрасаюз пасля зняцця санкцый.

«Российская газета» паведаміла, што ў пятніцу кіраўнік Беларусі наведае Італію, дзе ў яго запланаваныя сустрэчы з кіраўніком дзяржавы Серджа Матарэлам і Папам Францішкам.

Уладзімір Някляеў: Для Лукашэнкі гэта, безумоўна, добрая навіна. У чарговы раз з’ездзіць у Італію, паляціць да Ватыкану… Але я не разумею, што з гэтага будзе беларусам? Мяркую, што нічога. Як нічога беларусам і ад той палітыкі збліжэння, якую распачаў Еўразвяз дзеля перамен у Беларусі. Хаця збліжэнне ёсць, і паездка ў Італію беларускага кіраўніка – вынік гэтага збліжэння.

РР: Але ці бачыце вы перамены да лепшага самой беларускай улады?

Уладзімір Някляеў: На мой погляд, ніякіх перамен няма. Няма вынікаў для тых людзей, якія ўжо маюць жабрацкія заробкі і пенсіі. Для тых, у каго праблемы са здароўем, бо бясплатная сістэма здраўаховы ўжо стала больш дарагой, чым платная на Захадзе. Застаюцца праблемы з правамі чалавека, калі людзей штрафуюць на такія сумы, якіх ім бы хапіла на тое, каб злятаць у тую ж Італію да Папы Рымскага. Выказванне сваёй пазіцыі і свайго бачання праблемы немагчымае без пакарання. Свабода слова, як была пад прыгнётам, так і застаецца, бо незалежныя СМІ па-ранейшаму знаходзяцца пад ціскам. Карацей, практычна ніводная з тых праблем, якія ёсць ужо больш за 20 гадоў, не вырашана на ўсе сто адсоткаў. І, як мне падаецца, ніхто не збіраецца іх вырашаць. А ўлады не хаваюць, што ім сёння патрэбна ад Захаду: фінансы і новыя тэхналогіі. І яшчэ развіццё турыстычнай галіны, бо размаўляць на Захадзе апроч як пра прыгажосць Беларусі, нашым чыноўнікам няма пра што. Ніхто не будзе інвеставаць у краіну, дзе няма заканадаўства, якое б аберагала б капіталы.

РР: Але ж Еўропа робіць крокі насустрач Беларусі…

Уладзімір Някляеў: Давайце і мы будзем лічыць такім крокам паездку Лукашэнкі ў Італію і Ватыкан. Няхай зробіць Еўропе такую сваю міласць.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]