Уладзімір Вялічкін: Па-ранейшаму ў выбарчых камісіях – пераважна настаўнікі



Усяго некалькі чалавек ад прадстаўнікоў дэмакратычнай супольнасці на тысячы сябраў участковых камісій уключана на Берасцейшчыне. Пра гэта паведаміў праваабаронца Уладзімір Вялічкін.

У асноўным у выбарчых органах апынуліся пераважна прадстаўнікі ўлады, — распавёў эксперт у галіне права:

– Падчас фармавання камісій я адразу успомніў настаўніцу з партай. Таму як пераважная большасць камісій знаходзіцца ў школах і ўкамплектаваная работнікамі гэтых школ, у пераважнай большасці, я б нават сказаў. Напрыклад, па першай акрузе 80 адсоткаў членаў камісій – гэта настаўнікі на чале з дырэктарам, ці намеснікам дырэктара. Адзін чалавек ад адміністрацыі, або той, хто мае нейкія адносіны да адміністрацыі, для дапамогі ці нагляду за гэтай камісіяй.

Паводле Уладзіміра Вялічкіна, па асобных выпадках па няўключэнню ў склад участковых камісій будуць пададзеныя скаргі. Так актывісты хочуць зафіксаваць парушэнне выбарчага заканадаўства.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце