Уладзімір Зяленскі: Штодня на полі бою з расейскай арміяй гіне ад 60 да 100 украінскіх жаўнераў



Украінскія вайскоўцы ліквідавалі амаль 31 тысячу расейскіх салдат, паведамілі ў Генеральным штабе Узброеных сіл Украіны.

У сваю чаргу прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў інтэрв’ю амерыканскаму тэлебачанню Newsmax заявіў, што «штодня на полі бою з расейскай арміяй гіне ад 60 да 100 ўкраінскіх жаўнераў, яшчэ каля 500 атрымліваюць раненні».

Паводле ўкраінскага прэзідэнта, найбольш складаная сітуацыя на ўсходзе Украіны і на поўдні Данецка і Луганска.

Паводле Зяленскага, „Пуцін не можа перамагчы Украіну, і свет павінен перастаць яго абараняць, улічваючы нядаўнія зверствы яго войскаў. Цяпер ён амаль ізаляваны. Свет яшчэ дае яму шанец, бо санкцыі ўведзеныя не ў поўным аб’ёме. Ёсць прабелы ў заявах некаторых кіраўнікоў, якія кажуць, што расейскаму лідару трэба прапанаваць выйсце з сітуацыі,” – дадаў кіраўнік дзяржавы, якога цытуе Укрінфарм.

[manual_related_posts]