Улёткі ў Бярозе: „Свабоду палітвязням!”



Жыхары Бярозы раніцай 16–га ў дзень салідарнасці з палітвязнямі ўбачылі на вуліцах  горада ўлёткі з выявай экс-кандыдата ў прэзідэнты выбарчай кампаніі 2010, які адбывае пакаранне ў турме, Міколы Статкевіча і надпісам: „Свабоду палітвязням!”

Statk9294

У цэнтры горада на адным з аўтобусных прыпынкаў вісіць вялікі плакат. На ім  партрэты зніклых: Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі, Анатоля Красоўскага і Дзмітрыя Завадскага з надпісам: „Мы памятаем!”

IMG_9301

Такім чынам актыўныя грамадзяне нагадалі бярозаўчанам пра наяўнасць палітвязняў у краіне, а таксама пра тое, што да гэтага часу не знойдзены зніклыя вядомыя людзі.

Адказу на пытанне: “Дзе яны і хто вінаваты ў іх знікненнях?” няма да гэтага часу.  Віктар Ганчар, Юры Захаранка, Анатоль Красоўскі зніклі ў 1999 годзе, Дзмітрый Завадскі – у 2000-м.

Беларускае Радыё Рацыя