Упершыню прэзідэнтам Славакіі стала жанчына



У Славакіі ў суботу абралі новага прэзідэнта. Праўда, у гэтай цэнтральнаеўрапейскай краіне пасада прэзідэнта не такая значная. А перамог на выбарах кандыдат, які хоча крыху пашырыць паўнамоцтвы прэзідэнта. Гэта прадстаўнік ліберальнага крыла, адвакатка Зузана Чапутава.

Яна здабыла папулярнасць на пратэстах супраць дзейнай улады і прэм’ер-міністра-кансэрватара Робэрта Фіца з патрабаваннямі расследвання забойства журналіста Яна Куцьяка і яго нявесты. Журналіст расследаваў уплыў італьянскай мафіі на ўрад Славакіі. У прыватнасці, ён вінаваціў набліжаных прэм’ер-міністра Робэрта Фіца ў цесных сувязях з італьянскімі прадпрымальнікамі, якія, у сваю чаргу, звязаныя з мафіёзнай групоўкай.

На выбарах прэзідэнта ў другім туры Зузана Чапутава набрала 58,41% галасоў, яе супернік дыпламат Мараш Шэфчавіч, якога падтрымліваў скандальны прэм’ер Фіца, – 41,59%.

 У сваім выступе пасля абвяшчэння вынікаў выбараў Зузана Чапутова заявіла, што паспрабуе аб’яднаць краіну, быць прэзідэнтам усіх славакаў, таксама падкрэсліла важнасць маралі і сумленнасці ў жыцці, у тым ліку і ў прэзідэнцкіх выбарах. Першай краінай, якую мае намер наведаць Зузана Чапутава, ёсць сяброўская Славакіі Чэшская Рэспубліка.

У другім туры выбараў прэзідэнта прынялі ўдзел толькі 41,79% з усяго каля двух мільёнаў выбаршчыкаў, унесеных у выбарчыя спісы. Зузана Чапутава прыступіць да выканання абавязкаў прэзідэнта Славаччыны пасля таго, як 15 чэрвеня скончыцца прэзідэнцкі мандат цяперашняга прэзідэнта Андрэя Кіскі.

Беларускае Радыё Рацыя