Урад Брытаніі апублікаваў законапраект, які запускае Brexit



Урад Вялікабрытаніі апублікаваў законапраект аб выхадзе з Еўразвязу. Яго абмеркаваньне ў парламенце запланаванае на 31 студзеня. Рашэнне Палаты абшчынаў будзе вынесена 8 лютага.

У аўторак Вярхоўны суд Вялікабрытаніі абавязаў кабінэт міністраў атрымаць ухваленне парламенту, каб задзейнічаць 50-ы артыкул Лісабонскай дамовы, якая запускае працэс выхаду з адзінай Еўропы.

Прэм’ер Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй раней заяўляла пра планы пачаць працэдуру выхаду не пазней за сакавік 2017 году. Большасць дэпутатаў брытанскага парламенту выступае за захаванне членства ў Еўразвязе. Галасаванне можа значна зацягнуць працэс.

svaboda.org