Урад Даніі супраць расейскага „Северного потока-2”



Урад Даніі падрыхтаваў і накіраваў на абмеркаванне законапраект, які дае магчымасць перашкодзіць будаўніцтву газаводу „Северный поток-2”, паведаміла газета Politiken.

Адзначаецца, што дацкі ўрад у такіх дзеяннях кіруецца меркаваннямі бяспекі і знешнепалітычным становішчам.

Вядома, што на заканадаўчым роўні заяўка можа быць адхілена толькі энергетычным агенцтвам Даніі пры ўмове, што будаўніцтва стварае значную экалагічную пагрозу. У рамках законапраекту ў разгляд заявак таксама прапануецца ўключыць МЗС краіны.

Раней паведамлялася, што Расейская чыгуначная дарога перастала адпраўляць грузы ў латвійскія порты з-за адмовы Рыгі „Северному потоку — 2”.

Беларускае Радыё Рацыя