Урад Расеі падаў у адстаўку



Урад Расеі падаў у адстаўку. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на прэм’ер-міністра Дзмітрыя Мядзведзева.

Падчас сустрэчы з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным ён заявіў, што лічыць такое рашэнне правільным на фоне абвешчаных кіраўніком дзяржавы прапаноў аб змене Канстытуцыі.

Расейскі лідар падзякаваў ураду Мядзведзева за працу і даручыў выконваць свае абавязкі да фарміравання новага складу кабінета міністраў. Па словах Пуціна, ён задаволены дасягнутымі вынікамі.

Прэзідэнт Расеі заявіў аб планах увесці пасаду намесніка старшыні Савета бяспекі і прапанаваць гэты пост Мядзведзеву.

Раней расейскі лідар заявіў пра неабходнасць правесці галасаванне пры прыняцці паправак у канстытуцыю краіны. Па словах Пуціна, папраўкі, прапанаваныя ў асноўны закон, не закранаюць яго фундаментальных асноў, таму могуць быць зацверджаны парламентам у рамках дзеючай працэдуры праз прыняцце канстытуцыйных законаў.

lenta.ru