Урокі незалежнасці ад Станіслава Шушкевіча



Канферэнцыя “RESHAPE 2017”, што адбылася ў сталічнай арт-прасторы “EventSpace», прысвячалася сучасным сусветным трэндам і блізкай будучыні Беларусі.

Сярод дакладчыкаў быў і першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч.

– Няма дэмакратычнага выхавання. Перад тым, як нешта рабіць, раяць навучыцца падпарадкоўвацца. Вядомы амерыканскі лозунг: „Рухавік дэмакратыі – кампрамісы”. Нельга інакш развіваць дэмакратыю. У нас дзеля Беларусі ў апазіцыі не робяць такіх уступак. Калі быў спачатку Беларускі Народны Фронт, там былі вядомыя дзеячы культуры, мастакі, пісьменнікі. Хто сёння важкая асоба ў Беларускім Народным Фронце?

Канферэнцыя “RESHAPE 2017” была арганізаваная і праведзеная рэдакцыяй ан-лайн часопіса “Ідэя”. Яна сабрала новае пакаленне беларусаў, якія абмяркоўвалі будучыню нашай краіны.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара