Уступіў у сілу пяты пакет санкцый Еўразвязу супраць рэжыму Лукашэнкі



Пяты пакет санкцыяў супраць тых, хто падтрымлівае рэжым Лукашэнкі, быў апублікаваны ў афіцыйным часопісе Еўразвязу, і гэтым самым уступіў у сілу. У спіс увайшлі прадпрыемствы з Беларусі, Сірыі і Турэччыны, а таксама беларускія памежнікі, судздзі і прапагандысты. Спіс з 17 чыноўнікаў і 11 арганізацый быў ухвалены 1 сьнежня. Еўрапейская Рада ўнесла змены ў крытэры прызначэньня санкцый, каб «дазволіць прымяненне мэтавых абмежавальных захадаў у дачыненьні фізічных і юрыдычных асобаў, аб’ектаў або органаў, якія арганізуюць або спрыяюць дзейнасці рэжыму Лукашэнкі ў садзейнічанні незаконнаму перасячэнню знешніх межаў дзяржавы-члена або кантрабандзе забароненых або небяспечных грузаў на тэрыторыю дзяржавы-сябра».