Ва Ўкраіне пад кібератаку зноў трапіў шэраг урадавых сайтаў



Адразу некалькі сайтаў дзяржаўных органаў Украіны ў другой палове 23 лютага былі недаступнымі. У прыватнасці, пры спробе адкрыць інтэрнэт-парталы Кабінэту Міністраў, Міністэрства замежных справаў, Службы бяспекі, Нацыянальнай паліцыі, іншых урадавых ведамстваў з’яўляліся паведамленні, што немагчыма атрымаць доступ да сайту.

Адначасова праваахоўныя органы атрымалі паведамленьні аб замінаванні Вярхоўнай Рады Ўкраіны. Парламент мусіў сабрацца а 16.00 на пазачарговае пасяджэнне, каб ухваліць рашэнне аб увядзенні надзвычайнага становішча. Віцэ-прэм’ер-міністар — міністар лічбавай трансфармацыі Ўкраіны Міхайла Фёдараў пацьвердзіў факт кібэратакі.

[manual_related_posts]