Ва Украіне прапануюць канфіскаваць маёмасць беларускіх кампаній



Ва Украіне могуць канфіскаваць маёмасць беларускіх кампаній. Адпаведную прапанову разглядаюць у Вярхоўнай Радзе.

Прычынай называецца тое, што афіцыйны Менск з’яўляецца суагрэсарам у цяперашняй вайне:

„Рэспубліка Беларусь — дзяржава, якая падтрымлівае Расейскую Федэрацыю ва ўзброенай агрэсіі супраць Украіны шляхам прадастаўлення ўзброеным сілам дзяржавы-агрэсара бесперашкоднага доступу да сваёй тэрыторыі і аб’ектаў ваеннай інфраструктуры для вядзення баявых дзеянняў супраць Украіны”.

Калі адпаведныя папраўкі будуць прынятыя, то будзе канфіскаваная маёмасць беларускіх кампаній, звязаных з дзяржавай, — па аналогіі з маёмасцю расейскіх дзяржарганізацый. Такім чынам, могуць быць канфіскаваныя актывы, напрыклад, кампаніі „Агророзквит”, якая звязаная з Беларускай калійнай кампаніяй і гандлюе праз афшоры ці кампаніі, звязаныя з пастаўкамі нафтапрадуктаў.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]