Ва Украіне працягваецца скандал вакол знішчэння помніка палякам



Ва Украіне працягваецца скандал, звязаны са знішчэннем помніка палякам, ахвярам гітлераўскага генацыду.

10 студзеня невядомыя разбурылі помнік загіблым, які стаяў у вёсцы Гута Пяняцкая, што на Львоўшчыне, а руіны абмалявалі выявамі ўкраінскага сцяга і эмблемамі “СС”.

100472_0

437660_1_z21222459q_zdewastowany-pomnik-w-hucie-pieniackiej_big

У гісторыі з разбурэннем помніка загінуўшым палякам на Галічыне шмат несастыковак. Першымі пра акт вандалізму паведамілі не украінскія і не польскія медыя, што было б лагічна, а расейскае інфармацыйнае агенцтва «Рэгнум». Яны ж і апублікавалі здымкі разбуранага помніка, абмаляванага украінскай сімволікай і рунамі «СС». Да таго ж здымкі і інфармацыі пра вандалізм з’явіліся ў пракрэмлёўскіх медыя крыху раней, чым помнік быў знішчаны.

Усё гэта і насцярожыла Саюз палякаў ва Украіне, які выступіў з адпаведнай заявай:

„Мы, Саюз палякаў Украіны, сумняваемся ў факце датычнасці украінцаў да знішчэння помніка ў Гуце Пяняцкай. Аніводная з існуючых сіл ва Украіне не ідэнтыфікуе сябе з нацысцкімі сімваламі”SS”, што намаляваныя на знішчаным мемарыяле”.

Украінскія ўлады абяцаюць, што віноўныя будуць пакараныя, а сам помнік адноўлены бюджэтнымі коштамі.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя