Ва Украіне прызначылі дату правядзення прэзідэнцкіх выбараў



Прэзідэнцкая выбарчая кампанія ва Украіне пачнецца 31 снежня. Такое рашэнне прыняла Цэнтральная выбарчая камісія Украіны. Выбары прэзідэнта прызначаныя на 31 сакавіка 2019 году.

Вылучэнне і прыём дакументаў ад кандыдатаў у прэзідэнты дазволеныя да 3 лютага. Да 8 лютага Цэнтравыбаркам завершыць працэс рэгістрацыі і абвесціць прэтэндэнтаў на пасаду.

Калі выбары пройдуць у адзін этап, іх вынікі падвядуць да 10 красавіка. Калі ніводзін з кандыдатаў на выбарах 31 сакавіка не набярэ больш за 50 адсоткаў галасоў, другі тур галасавання пройдзе 21 красавіка. У гэтым выпадку вынікі абвесцяць 1 траўня, а інаўгурацыю прызначаць на 31 траўня.

Паводле дадзеных сацыялягічных апытаньняў, амаль 21% апытаных гатовы прагаласаваць за лідара партыі «Бацькаўшчына» Юлію Цімашэнку. На другім месцы сярод патэнцыйных кандыдатаў рэжысёр і шоўмэн Уладзімір Зяленскі. За яго гатовыя аддаць свае галасы больш за 13% апытаных. За дзейнага прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку гатовыя прагаласаваць крыху больш за 11% рэспандэнтаў.

svaboda.org