Ва Украіне следчыя расследуюць больш за адзінаццаць тысяч фактаў ваенных злачынстваў



Ва Украіне следчыя расследуюць 11600 фактаў ваенных злачынстваў.

Генпракурорка Украіны Ірына Венядзіктава

Генеральны пракурор Украіны Ірына Венядзіктава заявіла, што следчыя ўжо ідэнтыфікавалі 45 расейцаў, якія падазраюцца ў ваенных злачынствах на тэрыторыі Украіны.

Венядзіктава заўважыла, што расследаванне адбываецца не вельмі хутка, бо немагчыма, напрыклад, агледзець месцы злачынстваў у Марыўпалі і на тэрыторыі «Азоўсталь» ці ў Харкаўскай вобласці, каб сабраць доказы.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]