Ва Украіне ўводзіцца надзвычайнае становішча



Ва Украіне ўводзіцца надзвычайнае становішча. Такое рашэнне прыняла Рада нацыянальнай бяспекі і абароны.

Вярхоўная Рада павінна зацвердзіць гэтае рашэнне. Рэжым НС уводзіцца на 30 сутак на ўсёй тэрыторыі Украіны, акрамя Данецкай і Луганскай абласцей – заявіў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксей Данілаў:

Абмяркоўвалася пытанне надзвычайнага стану ў нашай краіне. Адбылося актыўнае абмеркаванне гэтага пытання. Рашэнне было прынятае. Згодна нашага заканадаўства Вярхоўная Рады павінна рашэнне зацвердзіць. Я сёння буду мець выступ у Вярхоўнай Радзе. Тое, што датычыцца самога указу, то на ўсёй тэрыторыі нашай краіны, акрамя Крыму, Данецкай і Луганскай абласцей, будзе ўведзены надзвычайны стан.

Больш дэталёва ўвядзеннем надзвычайнага становічша зоймуцца адпаведныя абласныя камісіі. Таксама Вярхоўная Рада Украіны мае разгледзець пытанне поўнага закрыцця граніцы з Расеяй і Беларуссю.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]