Ва Украіне забаранілі георгіеўскую стужку



Вярхоўная Рада Украіны падтрымала законапраект аб забароне вырабу і прапаганды георгіеўскай стужкі ва Украіне.

За адпаведнае рашэнне ў аўторак прагаласавалі 238 дэпутатаў.

Перад гэтым спікер Вярхоўнай Рады Андрэй Парубий заявіў, што «сёння ідзе вайна і георгіеўская стужка стала сімвалам акупацыйнай вайны Расейскай Федэрацыі супраць Украіны».

«Гэтыя стужкі сёння носяць тыя, хто развязаў вайну супраць Украіны, хто штодня страляе ў нашых воінаў, хто забівае мірных жыхароў Аўдзееўкі і іншых гарадоў Ад Майдана і да сёння гэты сімвал стаў сімвалам расійскай агрэсіі і элементам для дэстабілізацыі ва Украіне”, — сказаў ён.

Ініцыятарам законапраекту стаў дэпуту ад НФ Антон Герашчанка.

Дакумент прадугледжвае пакаранне за публічнае выкарыстанне, дэманстрацыю або нашэнне георгіеўскай стужкі ў выглядзе штрафу ад 50 да 150 неабкладальных мінімумаў даходаў грамадзян (850-2550 грыўняў) або адміністрацыйнага арышту на тэрмін да 15 сутак з канфіскацыяй стужкі.

За паўторную прапаганду прадугледжваюцца тыя ж санкцыі, аднак штраф за гэта правапарушэнне можа складаць ужо да 300 мінімумаў даходаў грамадзян.

Палажэнні новага артыкула Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях не распаўсюджваюцца на выпадкі выкарыстання георгіеўскай стужкі на дакументах дзяржаўных органаў, выдадзеных да 1991 года; ў экспазіцыях музеяў на арыгіналах баявых сцягоў; на дзяржаўныя ўзнагароды, якімі ўзнагароджваліся да 1991 года і на працягу 1991-2015 гадоў у сувязі з гадавінай падзей Другой сусветнай вайны; на магільных збудаваннях.

Украінская Праўда