Ва Украіне захацелі зрабіць 9 траўня працоўным днём



Дырэктар украінскага Інстытуту нацыянальнай памяці Уладзімір Вятровіч у калонцы для выдання «Апостраф» заявіў пра неабходнасць зрабіць 9 траўня, калі ў рэспубліцы адзначаецца Дзень перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне, працоўным.

Выхадны, на яго думку, варта перанесці на 8 траўня – Дзень памяці і прымірэння. Вятровіч растлумачыў, што гэтая ініцыятыва не адмяняе свята, а таксама не ставіць сваёй мэтай абразіць ветэранаў, «для большасці з якіх (…) выхадны дзень не мае такога вялікага значэння, як для маладога пакалення, людзей, якія працуюць».

Ён дадаў, што канчатковай мэтай з’яўляецца «выхаванне маладога пакалення, тых людзей, якія будуць будаваць будучыню Украіны». «Спадзяюся, што ў наступным годзе будзе магчымасць перанесці выхадны дзень з 9 на 8 траўня», – падкрэсліў Вятровіч.

З 2015 года на Украіне дзейнічае закон «Аб асуджэнні камуністычнага і нацыянал-сацыялістычнага (нацысцкага) таталітарных рэжымаў на Украіне і забароне прапаганды іх сімволікі». З гэтых жа часоў Дзень Перамогі, які адзначаецца 9 траўня, носіць назву Дзень перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне.

lenta.ru