Ва Украіну прыбыла першая партыя амерыканскай вайсковай дапамогі



Партыя вайсковай дапамогі ЗША, у якую ўваходзіць каля 90 тон зброі і боепрыпасаў, у ноч на 22 студзеня прыбыла ва Украіну, – паведаміла прэс-служба амбасады ЗША ў Кіеве.

Фота: Reuters

Гэтая дапамога, а таксама дапамога па бяспецы больш чым на 2,7 млрд. даляраў, прадстаўленая Украіне з 2014 году, дэманструе цвёрдую адданасць Злучаных Штатаў умацаванню абароны Украіны на фоне росту расейскай агрэсіі, — гаворыцца ў паведамленні амбасады ЗША ў твітары.

Раней краіны Балтыі атрымалі ад ЗША дазвол на адпраўку ва Украіну комплексаў Javelin і Stinger. Эстонія мае намер адправіць у Кіеў супрацьтанкавыя ракеты Javelin, а Латвія і Літва — зенітныя ракеты Stinger і спадарожнае абсталяванне для ўмацавання абароннага вайсковага патэнцыялу Украіны. Але дазвол на перадачу гаўбіц павінна даць краіна паходжання – Германія. 21 студзеня прадстаўнік нямецкага ўраду сказаў The Wall Street Journal, што Германія не выдавала дазвол на экспарт узбраення сваёй вытворчасці з Эстоніі ва Украіну.

[manual_related_posts]