Вайна ва Украіне, 25 лютага (абнаўляецца)



Кіраўнік Харкаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Алег Сінягубаў заявіў, што Расея наступае па ўсёй мяжы

Пры гэтым ён дадаў, што Узброеныя сілы Украіны сёння знішчылі каля 150 адзінак браняванай тэхнікі праціўніка.

Зяленскі запісаў відэа, каб даказаць, што застаецца ў Кіеве.

Увечары 25 лютага прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі запісаў відэа, каб даказаць, што застаецца ў Кіеве. Разам з ім былі кіраўнік Офісу прэзідэнта Андрэй Ярмак, прэм’ер Дзяніс Шмыгаль, лідар парламенцкай фракцыі „Слуга народу” Давід Арахамія, дарадца Ярмака Міхаіл Падаляк.

Кіеў рыхтуецца да абароны ад наступаючых расейскіх войскаў. Расея абстрэльвае практычна ўсю тэрыторыю Украіны, Кіеў пад ракетнымі абстрэламі. Вайскоўцы заклікалі ўкраінцаў стаць на абарону сталіцы.

***

НАТА ўпершыню актывавала элементы Сілаў рэагавання колькасцю 40 000 чалавек

Пра гэта паведаміў кіраўнік арганізацыі Енс Столтэнберг на прэс-канферэнцыі.

«Мэты Крамля не абмяжоўваюцца Украінай», — сказаў ён.

21:52

Ля ЦЭЦ-5 у Кіеве адбыліся 5 выбухаў з інтэрвалам у 3-5 хвілін

Пра гэта паведаміў мэр Кіева Віталь Клічко.

«Аварыйна-выратавальныя службы ідуць туды. Высвятляем дэталі», — сказаў ён.

21:46

Краіны НАТА будуць пастаўляць Украіне сістэмы супрацьпаветранай абароны і дадатковае ўзбраенне

Пра гэта сказаў генеральны сакратар Паўночнаатлантычнага альянсу Енс Столтэнберг падчас прэс-канферэнцыі па выніках саміту.

Нагадаем, асабліва слабая абарона ўкраінцаў у небе, сістэма супрацьпаветранай абароны была істотна пашкоджаная падчас расійскіх атак.

На зямлі расейскія вайсковыя сілы такой перавагі, як у небе, не маюць.

21:43

Клічко: «Расейскія войскі — упрытык да сталіцы»

«Сітуацыя цяпер для Кіева, без перабольшання —пагрозлівая. Наступная ноч, пад раніцу, будзе вельмі складанай. Расейскія войскі — упрытык да сталіцы», — сказаў мэр Кіева Віталь Клічко.

21:09

Борыс Джонсан заявіў аб немагчымасці нармалізацыі адносін з Расеяй пасля падзей ва Украіне

Прэм’ер Вялікабрытаніі заклікаў краіны НАТА адключыць Расею ад SWIFT.

21:07

Польшча накіравала ва Украіну калону грузавікоў з боепрыпасамі

Пра гэта напісаў міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак.

***

Пасля новага ўварвання Расеі ва Украіну, якое пачалося 24 лютага, украінскія ваенныя знішчылі соткі адзінак бронетэхнікі і каля 2 800 расейскіх акупантаў. Пра гэта інфармуе ў Facebook Генеральны штаб Узброеных Сілаў Украіны ў зводцы на 16.00 пятніцы.

Паводле даных Генштаба, расейскае войска страціла:

танкаў – да 80 адзінак;
баявых браніраваных машын розных тыпаў – 516 адзінак;
верталётаў – сем;
самалётаў – 10;
крылатых ракет – да 20;
аўтамабільнай тэхнікі – больш 100.

„Зямля пад нагамі акупантаў будзе гарэць, як гарыць расейская тэхніка”, – падкрэслілі ва УСУ.

Кіеўская абласная адміністрацыя паведамляе, што ў выніку расейскіх абстрэлаў вобласці загінулі чатыры мірныя жыхары, яшчэ 15 атрымалі раненні.


Кіраўнік Херсонскай абласной адміністрацыі паведаміў, што пасля баёў на подступах да Херсона ўкраінская армія страціла кантроль над Антонаўскім мостам.

У раёне сяла Белаводскае Луганскай вобласці Узброеныя сілы Украіны прарвалі пазіцыі расейскіх акупантаў і прымусілі іх адступіць. Пра гэта паінфармаваў у Facebook прэс-цэнтр штаба аперацыі Аб’яднаных сілаў. Паводле звестак штаба, „зазнаўшы значныя страты, расейскія падраздзяленні ратуюцца ўцёкамі з поля бою ў кірунку мяжы РФ”.

***

Прэм’ер Польшчы Матэвуш Маравецкі даручыў падрыхтаваць пастанову аб закрыцці паветранай прасторы краіны для расейскіх авіякампаній.

Раней «Аэрафлот» трапіў пад брытанскія санкцыі, туды забаранілі лятаць самалётам авіякампаніі.

***

У Чарнігаве гарыць будынак Службы бяспекі Украіны. У будынак трапілі два снарады.

***

Пасля сустрэчы Борыса Джонсана з Аб’яднанымі экспедыцыйнымі войскамі ў МЗС Вялікабрытаніі выклікалі беларускага пасла

Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі заявіў, што Украіне неабходна аказваць больш падтрымкі. Ён дадаў, што гэта трэба разглядаць як «пытанне найбольшай неадкладнасці».

Як паведамілі Sky News, пасля гэтага у МЗС краіны выклікалі амбасадара Беларусі.

Пуцін нібыта гатовы адправіць у Менск дэлегацыю для перамоваў з Украінай. Пра гэта 25 лютага заявіў спікер Крамля Дзмітрый Пяскоў, паведамляе расейскі РБК.

Паводле яго словаў, улады Расеі хочуць абмеркаваць нейтральны статус Украіны, „неад’емным кампанентам” якога павінны стаць „дэмілітарызацыя і дэнацыфікацыя” краіны.

***

Хакеры, звязаныя з групоўкай Anonymous, абвесцілі вайну расейскім уладам. Пра гэта Anonymous паведаміла ў Twitter. Хакеры паведамілі, што зламалі сайт прапагандысцкага тэлеканалу Russia Today, а таксама сайт Федэральной антыманапольной службы Расеі.

***

Мэр Кіева Віталь Клічко заклікаў жыхароў горада не выходзіць з дамоў. Бо горад уступіў у фазу абароны.

Пра гэта Клічко паведаміў падчас брыфінгу, паведамляе РБК-Украіна.


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заклікаў Пуціна сесці за стол перамоваў.

У партыі «Слуга народу» патлумачылі, чаму Зяленскі прапанаваў Пуціну перамовы 

Пра гэта паведаміла Алена Шуляк, старшыня партыі «Слуга народа».

Там адзначаюць, што на сёння не бачаць ад Захаду крокаў, якія маглі б прымусіць Расею спыніцца: закрыць неба, адключыць Расію ад SWIFT, увесці нафтавае эмбарга супраць Расеі і спыніць расейскі экспарт.

«Але Захад гэтага не робіць. Так, увялі новыя санкцыі супраць Расеі. Але гэтага мала. Мы абараняем сваю краіну сам-насам», – адзначылі ў «Слузе народа».

Як адзначылі ў партыі, УСУ працуюць вельмі добра. «План Расеі на першыя дні ўварвання адназначна праваліўся. Таму яны так жорсткія з грамадзянскай інфраструктурай і мірнымі людзьмі», – гаворыцца ў паведамленні.

«Мы гэта Расеі не даруем. Але для ўсіх відавочна — трэба неадкладна заканчваць вайну. Таму прэзідэнт сярод усяго іншага прапануе і перамовы», — заявілі ў «Слузе народа».

***

Ахтырку абстралялі ўраганамі, трапілі ў схованку і дзіцячы садок, ёсць загінулыя і цяжка параненыя, сярод якіх дзеці, паведамляе ваенны штаб Сумской АДА.

* * *

Падраздзяленні аператыўнага камандавання «Поўнач» знішчылі каля 20 адзінак танкаў расейскіх акупантаў на менскім кірунку ў Чарнігаўскай вобласці. 

Таксама падраздзяленне «Поўнач» знішчыла калону варожай тэхнікі, якая рухалася з Рэпак на Чарнігаў. Страты расейцаў — каля 10-15 адзінак тэхнікі.

Расейскія акупацыйныя войскі 25 лютага здзейснілі ракетны ўдар па жылым раёне Харкава. Пра гэта ў Telegram паведаміў дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка. У сацсетках з’яўляюцца фотаздымкі запушчаных снарадаў.

Фота Наталья Попова / Facebook

Украінскія вайскоўцы ў Абалоні знішчылі частку расейскіх дыверсантаў, якія былі пераапранутыя ва ўкраінскую вайсковую форму.

Як паведамляе Генштаб Украіны, навігацыя абстрэламі Украіны, прычым жылых будынкаў, ажыццяўляецца з Крыму і нават з Менскай вобласці Беларнусі. Інфармацыю падае gazeta.ua.

Мапа сутыкненняў у Кіеве.

У Кіеве ноччу збілі расейскія ракеты і знішчальнік СУ-27, пілота дапытваюць – такую інфармацыю падаў дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арэстовіч.

* * *

Польскі рэсурс niezalezna.pl трапна падае сутнасць расейскай ваеннай агрэсіі.

фота niezalezna.pl

12.30. У Кіеве абвешчаная паветраная трывога, жыхароў просяць неадкладна перайсці ў сховішчы.

12.05. Пад Кіевам ідуць баі

Пад Кіевам ідуць баі ў раёне населеных пунктаў Гастомель, Ворзель і Буча.

Як паведамляюць журналісты «Украінскай праўды», сігнал трывогі гучыць у розных мікрараёнах Кіева, у прыватнасці на Святошыне, Ніўках, Берасцейскай, Лук’яніўскай, Абалоні, Вінаградарах, Падоле, Шаўчэнкаўскім раёне (гэта захад і паўночны захад Кіева).

Міхаіл Падаляк, дарадца Офіса прэзідэнта, на сваім брыфінгу сказаў, што РФ хоча знішчыць Уладзіміра Зяленскага. Па яго словах, гэта і ёсць галоўная мэта расійскага ўварвання ва Украіну, піша «Украінская праўда».

«Галоўнае, пра што я хачу сказаць на сёння ўжо зразумелы сцэнар, базавы, фундаментальны сцэнар спецаперацыі РФ. Адзіная мэта — -зайсці ў Кіеў і знішчыць кіраўніцтва Украіны, знішчыць асабіста прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага. Толькі гэта з’яўляецца мэтай спецаперацыі. Таму ідзе такі вар’яцкі ціск менавіта на Кіеў», — сказаў Міхаіл Падаляк.

Нагадаем, што Зяленскі раней пацвердзіўшы, што ён з’яўляецца «цэллю нумар адзін» для расійскіх войскаў, а ягоная сям’я – «цэль нумар два». Пры гэтым ён разам са сваёй сям’ёй застаецца ў Кіеве.


Прыблізная мапа аб’ектаў ва Украіне, якія атакуе армія РФ.

* * *

Чутныя гукі стральбы каля ўрадавага квартала ў Кіеве.

* * *

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі застаецца ў Кіеве.

Пра гэта на брыфінгу ў Кіеве ў пятніцу паведаміў дарадца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Міхаіл Падаляк, інфармуе Цензор.НЕТ са спасылкай на „Інтэрфакс-Украіна”.

„Асноўны сцэнар расейскай спецаперацыі зразумелы. Адзіная мэта – зайсці ў Кіеў і знішчыць кіраўніцтва Украіны, асабіста Уладзіміра Зяленскага. Зяленскі застаецца ў Кіеве, ён павінен паказаць, што значыць стабільнасць украінскага народа”, – адзначыў Падаляк.

* * *

У Гомелі прызямліўся расейскі Іл-76 з дэсантнікамі. Страчаны Канатоп, ідзе бой за Мелітопаль, – Генштаб Украіны.

* * *

Украіна патрабуе ад партнёраў узмацнення санкцыйнага ціску на РФ.

Пра гэта прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў у Твітэры, інфармуе Цензор.НЕТ.

„Правёў перамовы з прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Борысам Джонсанам. Паведаміў пра хаду абароны Украіны. Пра абстрэлы Кіева агрэсарам. Сёння Украіна як ніколі патрабуе абароннай падтрымкі партнёраў. Вымагаем дзейснага супрацьдзеяння РФ. Санкцыі трэба яшчэ больш узмацніць”, – заўважыў ён.

* * *

У Берасці заўважылі вялікую калону тэхнікі, пазначаную сімвалам „V”.

* * *

Расейскія танкі рухаюцца ў бок Кіева з Чарнобыльскай зоны, пра гэта паведамляюць крыніцы выдання „Украінская праўда” у Генштабе ўкраінскай арміі.

* * *

Расейскія дэсантнікі спрабуюць высадзіцца ў Кіеве.

* * *

Ні ў каго ў Еўропе і ў ЗША няма жадання ўступіць у вайну з Расеяй — міністр абароны Францыі.

* * *

У Чарнобыльскай зоне, дзе знаходзяцца войскі РФ, зафіксавана павелічэнне радыяцыі, паведамляе Дзяржаўная інспекцыя ядзернага рэгулявання Украіны.

* * *

Войскі РФ сёння плануюць такавымі калонамі прарвацца ў Кіеў.

Пра гэта паведаміў саветнік главы МУС Украіны Антон Герашчанка.

* * *

Захопленая ўкраінцамі тэхніка войскаў Расейскай Федэрацыі.

Выезд на новаірпенскую трасу недаступны. Узарваны мост, каб войскі РФ не не праехаў у Кіеў.

* * *

Расейскія вайскоўцы ўзятыя ў палон у Ахтырцы.

* * *

Пажар у Кіеве.

* * *

Фрагменты самалёта, які а 05:00 упаў у Кіеве. Інфармацыі пра пацярпелых няма.

* * *

Расея аднавіла атаку на Украіну. Прэзідэнт Анджэй Дуда паведаміў, што ў пятніцу раніцай размаўляў з Уладзімірам Зяленскім.

„Сітуацыя ў Кіеве вельмі складаная. Раніцай расейцы пачалі бамбіць горад. Беспілотнікі скідаюць бомбы на жылыя дамы. Людзі гінуць”, — напісаў прэзідэнт Польшчы ў Твітэры.

„Гэта відавочны акт тэрору, каб зламаць маральны дух, але ёсць вялікая рашучасць абараняць сталіцу”, – напісаў  Анджэй Дуда.

[manual_related_posts]