Вайна ва Украіне, 26 лютага (абнаўляецца)




Украінскія пункты пропуску з Расіяй і Беларуссю закрылі

Кабінет міністраў Украіны прыняў рашэнне пра часовае закрыццё пунктаў пропуску праз дзяржаўную мяжу з Расеяй і Беларуссю.

Украінскі прэм’ер удакладніў, што грамадзяне Украіны, якія знаходзяцца на тэрыторыі гэтых краін і жадаюць вярнуцца дадому, змогуць заехаць ва Украіну спакойна і бесперашкодна.

Эстонія пасля рашэння Германіі разблакаваць ваенную дапамогу Украіне перадасць Кіеву гаўбіцы. Пра гэта 26 лютага паведаміла прзідэнт Эстоніі Кая Каллас.

***

Вайскоўцы Нацыянальнай гвардыі Украіны захапілі ў палон разведвальную групу расейскіх акупацыйных войскаў, паведаміла 26 лютага прэс-служба НГУ ў Facebook.

Як паведамілі ў Нацгвардыі, акупанты імкнуліся прарвацца на тэрыторыю адной з вайсковых частак.

***
Рамзан Кадыраў заявіў, што не хоча ваяваць з Украінай.

Кадыраў, які раней адкрыта пагражаў палітычнаму кіраўніцтву Украіны і адпраўляў сваіх сілавікоў ва Украіну, змяніў рыторыку.

Цяпер ён кажа, што чачэнцы не хочуць ваяваць з Украінай і ўкраінскім народам і што ён уражаны колькасцю зброі ў украінцаў.

***

Кабінэт міністраў Нямеччыны вырашыў накіраваць ва Украіну супрацьтанкавыя сродкі і „стынгеры”.

Пра гэта ў суботу заявіў афіцыйны прадстаўнік урада ФРГ Штэфен Гебештрайт, перадае Цензор.НЕТ са спасылкай на „Інтэрфакс-Украіна”.

„Сёння (субота) федэральны ўрад прыняў рашэнне накіраваць 1000 адзінак супрацьтанкавага ўзбраення і 500 ракет класа „паветра-паветра” Stinger з захаду Бундэсвера для падтрымкі Узброеных сіл Украіны. Зброя будзе адпраўлена ва Украіну як мага хутчэй”, – заявіў ён.

* * *

Генштаб Узброеных сіл Украіны паведамляе: расіяне страцілі тры СУ-30 СМ, 11 верталётаў, 2 СУ-25, 2 ІЛ-76МД, калону тэхнікі і эшэлон з палівам

“На працягу бягучых сутак расейскія акупацыйныя войскі страцілі па меншай меры 11 верталётаў розных тыпаў, тры знішчальнікі Су-30 см, 2 штурмавікі Су-25 і яшчэ адзін ваенна-транспартны Іл-76 МД з дэсантам акупантаў.

Варожую тэхніку знішчалі: знішчальнікі Су-27, баявыя разлікі зенітных ракетных комплексаў С-300 і Бук М-1.

Франтавы бамбавік украінскіх паветраных сіл Су-24М адным заходам разграміў калону з 20 адзінак вайсковай тэхнікі.

Бліскуча адпрацаваў экіпаж беспілотнага авіяцыйнага комплексу Байрактар ТБ-2, які знішчыў цэлы чыгуначны эшалон з гаруча-змазачнымі матэрыяламі”, — піша ўкраінскі Генштаб.

* * *

У Чарнігаўскай вобласці акупанты зліваюць паліва, каб не ехаць далей, паведамляюць вайскоўцы са спасылкай на мясцовых жыхароў.

Пра гэта паведаміў паблік Сухапутных войсках Узброеных сіл Украіны.

„У Чарнігаўскай вобласці мясцовыя жыхары паведамляюць, што акупанты спецыяльна зліваюць паліва з бензабакаў на ўездах у горад, каб не ісці на фактычна гарантаванае знішчэнне Узброенымі сіламі Украіны. Адчай акупантаў расце з кожнай гадзінай!”

* * *

На ўкраінскай зямлі зараз знаходзіцца больш за 100 тысяч расейскіх акупантаў. Пра гэта ў Twitter паведаміў Уладзімір Зяленскі.

З’явілася відэа цалкам знішчанай вялікай расейскай калоны пад Харкавам (нецэнзурная лексіка!)

«Расея нясе калясальныя страты»

Як паведамляе Радыё Свабода, 28-гадовы мянчук Ян Мельнікаў ужо браў удзел у баявых дзеяньнях — ваяваў на ўсходзе Ўкраіне з 2014 да 2017 году. Беларус кажа, што гэтую ноч правёў у баях за аэрадром гораду Васількоў Кіеўскай вобласьці.

«Тут працавала некалькі дывэрсійна-разьведвальных групаў, якія стваралі паніку, а на аэрадром высадзіўся расейскі дэсант. Па ім далі добры артылерыйскі залп, нейкую колькасьць акупантаў зьнішчылі пры „зачыстцы“. Цяпер у нас усё ціха, сытуацыя больш-менш спакойная», — кажа Ян Мельнікаў.

Ян Мельнікаў, архіўнае фота.

Мельнікаў залічаны ў шэрагі тэрытарыяльнай абароны, уступіў у яе яшчэ да пачатку баявых дзеяньняў, бо адчуваў, што вайна неўзабаве пачнецца.

Ян кажа, што мінулай ноччу паспаў тры з паловай гадзіны. Гэтай ноччу ня спаў увогуле: лёг а 9:30 ранку, а ўжо а 12-й быў на нагах. Зь яго словаў, за Ўкраіну сёньня ваююць шмат беларусаў.

«Я нават сам ня ведаю дакладна, колькі тут нашых. Варта адзначыць, што апроч старой гвардыі, якая ваявала раней, ёсьць некалькі дзясяткаў футбольных фанатаў, якія пераехалі ва Ўкраіну ў 2020–2022 гадах, а цяпер ваююць супраць Расеі».

***

Укріаінскі бок падае інфармацыю пра тое, што ў акваторыі Чорнага мора расейскі ваенны карабель знішчыў таксама расейскі вайсковы самалёт.

Турцыя забараніла праход расійскіх ваенных караблёў у Чорнае мора

Пра гэта паведаміў Уладзімір Зяленскі ў сваім твітары.

Мапа краін, якія забаранілі палёты расейскіх грамадзянскіх самалётаў

Сваё неба ўжо закрылі Брытанія, Польшча, Літва, Латвія, Эстонія, Чэхія, Румынія, Балгарыя, Малдова.

Рэйсы з аэрапорта Храброўка ў Калінінградскай вобласці ў Расею будуць адбывацца над акваторыяй Балтыйскага мора.

***

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда выступіў з моцнай заявай па Украіне. Ён заявіў, што Украіну трэба як найхутчэй прыняць у Еўразвяз. А статус кандыдата туды павінен быць зацверджаны неадкладна, пасля чаго адразу весці перамовы пра такое прыняцце. Гэта заява была зроблена сёння ў суботу, 26 лютага.

Polska opowiada się za ekspresową ścieżką członkostwa Ukrainy w Unii Europejskiej; status kandydata powinien być udzielony natychmiast, a rozmowy o członkostwie rozpoczęte niezwłocznie po tym – stwierdził w sobotę prezydent Andrzej Duda.

Спроба прарыву танкаў войскаў РФ у Чарнігаў не ўдалася. Знішчаныя два танкі.

* * *

Міністар унутраных спраў Дзяніс Манастырскі заявіў, што толькі ў Кіеве жыхары атрымалі больш за 25 тысяч аўтаматаў і каля 10 мільёнаў патронаў, а таксама РПГ.

«Кіеў адназначна будзе абараняцца. Абараняцца і змагацца да апошняга. Я хачу адзначыць высокую самаарганізаванасць нашых людзей. Я ганаруся, калі бачу, як яны абараняюць свае гарады, мястэчкі, вуліцы і дамы. Самаарганізоўваюцца, каб не было марадзёраў і крадзяжоў, таму што паліцыя цяпер займаецца супрацьдзеяннем дыверсійным групам», – заявіў міністар.

«Мы бачым тэхніку да розных гарадоў і забяспечваем разам з вайскоўцамі надзейны тыл», – дадаў ён.

***

Прэм’ер Польшчы Матэвуш Маравецкі знаходзіцца з афіцыйным візітам у Берліне. Там ён разам з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам павінны сустрэцца з канцлерам Нямеччыны Олафам Шольцам. Перад сустрэчай Маравецкі заявіў, што Еўразвяз павінен замкнуць праекты „Паўночны струмень-1” і „Паўночны струмень-2”, канчаткова адысці ад залежнасці ад расейскай сыравіны, адрэзаць расейскія інстытуцыі фінансавыя ад фінансавання на рынках капіталу, канфіскаваць маёнткі алігархаў, і перакрыць SWIFT для Расеі.

скрыншот з Facebook

***

Венгрыя ніколі не блакавала ўвядзенне санкцый супраць Расеі, у прыватнасці тых, якія датычаць адключэння Расеі ад сістэмы міжбанкаўскіх плацяжоў SWIFT. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Венгрыі Петар Сіярта ў Facebook 26 лютага. Ён заявіў, што Венгрыя хоча міру.

Петар Сіярта

„Таму мы працуем, таму я вяду перамовы з прадстаўнікамі расейскага і ўкраінскага ўрадаў пра пачатак прамых перамоваў у Будапешце”, – заявіў міністр. Сіярта дадаў, што для гэтага ён будзе прасіць дапамогі ў лідараў ААН у Нью-Ёрку.

***

Парламент Украіны патрабуе выключыць Расею са складу Рады бяспекі ААН

Кіраўнік Вярхоўнай Рады Украіны Руслан Стэфанчук выступіў з заявай ад імя ўсіх парламенцкіх фракцый Украіны з заклікам асудзіць і пакараць Расею як тэрарыстычную дзяржаву.

Зварот распаўсюдзіла дэпутатка Ірына Герашчанка.

«Апошнія дзеянні Расейскай Федэрацыі, якая працягвае поўнамаштабную вайну супраць суверэннай Украіны, можна расцаніць толькі як міжнародны тэрарызм, – заявіў Стэфанчук. – Мірная і міралюбная, дэмакратычная, еўрапейская Украіна сёння трымае абарону ад самай жорсткай арміі ў свеце. Дзеянні Расеі – гэта злачынствы супраць міру і чалавечнасці і з’яўляюцца ваеннымі злачынствамі».

«Мы заклікаем выключыць Расею з Рады Бяспекі ААН. Краіна-тэрарыст не мае права там знаходзіцца і разбураць асновы ўсясветнай бяспекі».

***

Кіраўнік Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Сяргей Дэйнека напісаў свайму калегу з Беларусі афіцыйны ліст, у якім падкрэсліў, што Беларусь вядзе вайну супраць Украіны разам з Расеяй.

Дэйнека таксама падкрэсліў, што беларусы на мяжы не могуць называць сябе памежнікамі.

«Рэспубліка Беларусь супольна з Расійскай Федэрацыяй вядзе вайну супраць Украіны, грэбуючы нормамі міжнароднага права, элементарнымі нормамі чалавечай маралі і каштоўнасці жыцця.

МЫ ПЕРАМОЖАМ!

БУДЗЬЦЕ ПРАКЛЯТЫЯ, ПАЧВАРЫ!

З ПАГАРДАЙ!», — гаворыцца ў лісце.

198 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — Украіна паведаміла пра ахвяраў агрэсіі Расеі.

«Паводле аператыўных звестак, за апошнія двое сутак Расея забіла ва Украіне 198 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей. 1115 параненых, у тым ліку 33 дзіцяці», — паведаміў міністр аховы здароўя Украіны Віктар Ляшко.

Таксама вядома, што ўкраінскае Міністэрства здароўя шукае бронекамізэлькі для медыкаў. Напярэдадні прыходзілі звесткі пра абстрэлы расейскімі захопнікамі карэт хуткай дапамогі, лякарняў і супрацоўнікаў медычных службаў Украіны. Ляшко запэўніў, што лякарні не зачыняюцца і працягваюць працаваць, робячы ўсё неабходнае дзеля дапамогі людзям.

***

Віцэ-прэм’ер, міністр па пытаннях рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый Украіны Ірына Верашчук звярнулася да Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа і заклікала дапамагчы вывезці з Украіны целы расейскіх салдат.

«Гэта тысячы целаў акупантаў, гуманітарная неабходнасць. Мы просім зрабіць так, каб яны пакінулі тэрыторыю Ўкраіны і з’ехалі ў Расею. У РФ павінны ведаць, колькі такіх целаў і колькі акупантаў сёння ляжыць на ўкраінскай зямлі», – сказала яна ў звароце.

* * *

Віталь Клічко заявіў, што ў Кіеве ўжо паранена 35 грамадзян

Ён дадаў, што расейскія войскі спрабуюць прарвацца ў сталіцу з паўночных напрамкаў:

– Расейскіх войскаў у сталіцы няма, вораг намагаецца прарвацца ў горад з боку Гастомеля. Жытоміра. Там агрэсары знішчаныя. Зараз у Кіеве, на жаль, дзейнічаюць дыверсійныя групы, ідуць перастрэлкі. На шостую ранку параненымі стала 35 людзей, у тым ліку двое дзяцей.

Нагадаем, раніцай у адзін з жылых дамоў Кіева трапіў снарад расейскіх войскаў. Загінулых няма, ёсць пацярпелыя.

Мэр Кіева папрасіў грамадзян заставацца ў сховішчах, бо «вораг будзе атакаваць з паветра». Кіеўскае метро спыніла пасажырскія перавозкі. Яно будзе выкарыстоўвацца выключна як сховішча.

Дарэчы, украінскія СМІ паведамляюць, што дзяўчынку, якая нарадзілася ўчора ў кіеўскім метро, назвалі Мія.

***

«Надышоў вырашальны момант, каб раз і назаўжды закрыць шматгадовую дыскусію і прыняць рашэнне аб сяброўстве Ўкраіны ў Еўразвязе», – напісаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў Твітары.

МЗС Украіны зьвярнуўся да свету: «Спыніце ваенных злачынцаў Расейскай Фeдэрацыі»

Міністар замежных спраў Украіны Дзмітро Кулеба патрабуе ад свету поўнай ізаляцыі Расеі і яе эканомікі.

«Кіеў — наш цудоўны, мірны горад — перажыў яшчэ адну ноч пад нападам расейскіх наземных сіл ды ракет. Адна з іх пацэліла ў жылы дом у Кіеве. Я патрабую ад свету поўнай ізаляцыі Расейскай Фэдэрацыі. Выганяйце амбасадараў. Нафтавае эмбарга. Знішчыце эканоміку Расеі. Спыніце ваенных злачынцаў Расейскай Фэдэрацыі!», — напісаў ён у сваім Twitter.

Ракеты расейскіх захопнікаў трапілі ў жылы дом каля аэрапорта Жуляны. Раней пуцінскія сілы заяўлялі, што атакуюць толькі вайсковыя аб’екты Ўкраіны, каб дамагчыся „дэмілітарызацыі” і „дэнацыфікацыі” Ўкраіны. Але за тры дні вайны яны бамбілі дзясяткі жылых дамоў, лякарняў і дзіцячых садкоў, дзе гінулі і атрымлівалі цяжкія раненні цывільныя.

«Я тут. Ніякай зброі мы не складзем». Уладзімір Зяленскі выпусціў чарговае відэа з цэнтра Кіева

Украінскі прэзідэнт заявіў, што здавацца і складаць зброю Украіна не будзе. Зяленскі папрасіў грамадзян не верыць фэйкам. 

Напярэдадні ўкраінцам пачалі прыходзіць паведамленні з фэйкавага акаўнта нібыта ад імя Зяленскага аб складанні зброі ўкраінскімі вайскоўцамі.

***

Больш за 3500 расейскіх вайскоўцаў загінулі і крыху менш за 200 ўзяў у палон украінскі бок па звестках на ранак 26 лютага

Пра гэта заявіў дарадца Уладзіміра Зяленскага Міхаіл Падаляк у эфіры канала ТСН.

Што тычыцца стратаў расейскага войска ў тэхніцы, то называюцца такія лічбы: самалёты — 14 шт., верталёты — 8 шт., танкі ‒ 102 шт., ББМ ‒ 536 шт., гарматы — 15 шт., ЗРК «Бук» — 1 шт.

З адпаведнымі звесткамі праціўніка гэтыя лічбы пакуль што параўнаць няма магчымасці: расейскі бок інфармацыі пра свае страты пакуль што афіцыйна не падае.

Украінскае войска адбараніла горад Васількоў Кіеўскай вобласці

Мэр горада Наталля Баласіновіч у эфіры тэлеканалу «1+1» заявіла, што штурм расейскімі вайскоўцамі Васількова Кіеўскай вобласьці, які доўжыўся ўсю ноч, скончыўся перамогай Ўзброеных сіл Украіны.

***

Генеральны штаб УСУ падаў аператыўную інфармацыю па стане на 6-ю гадзіну раніцы кіеўскага часу:

„Расейскі акупант працягвае наступальную аперацыю супраць Украіны. Вораг распачаў перадыслакацыю рэзервовых падраздзяленняў у сумежных з Украінай раёнах і працягвае наносіць авіяцыйныя ўдары па аэрадромах, групоўках войскаў Украіны на Ўсходзе краіны і ў паўночнай частцы Кіеўскай вобласці. Здзеснены адзіночныя авіяцыйныя ўдары ў раёне Сумаў, Палтавы, Марыупалю. З Чорнага мора здзейснены пуск крылатых ракет марскога базавання „Калібр” па тэрыторыі Украіны. Кіраванне дзеяннямі тактычнай авіяцыі РФ адбываецца з тэрыторыі Беларусі і Крыма. У раёне Мазыра адбываецца перакідванне батальённай тактычнай групы 35-й агульнаайсковай арміі Усходняй ПА, якая можа быць выкарыстана для нанясення ўдараў па аб’ектах на тэрыторыі Украіны.”.

***

У Пясочыне Харкаўскай вобласці абвешчаная паветраная трывога пасля таго, як пачуліся чатыры выбухі.

Жыхароў папрасілі спусціцца ў сховішча.

***

#stoprussia
Близько опівночі в районі проведення операції Об’єднаних сил зенітним ракетним комплексом С-300 Повітряних Сил ЗС України збито дві ворожі цілі – вертоліт та штурмовик Су-25 російських окупаційних військ.

Расейскі беспілотнік атакаваў карабель марской аховы Ўкраіны

Як паведамляе Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны, «марскія памежнікі адкрылі агонь па беспілотніку, які накіроўваўся да ўзбярэжжа Ўкраіны. Беспілотнік быў збіты на падыходзе да Чорнага мора».

На вуліцах Кіева адбываюцца актыўныя баявыя дзеянні. Расейскія войскі другі дзень атакуюць ТЭЦ-6 у жылым квартале Троешчына.

Кіеў у ноч на 26 лютага

Украінскія сілы ПВА знішчылі Іл-76 з расейскім дэсантам, гэта адбылося ў раёне Васількава Кіеўскай вобласці, паведаміў Генштаб УСУ. „Гэта помста за Луганск 2014”.

Справаздача Генеральнага штаба ўкраінскага войска пра тое, што адбывалася ноччу

«У пачатку сутак у раёне правядзення аперацыі Аб’яднаных сілаў зенітным ракетным комплексам С-300 Паветраных сілаў УС Украіны збітыя дзве варожыя цэлі — верталёт і штурмавік Су-25 расійскіх акупацыйных войскаў. Таксама знішчальнік Су-27 Паветраных сілаў УС Украіны паспяхова атакаваў ваенна-транспартны самалёт Іл-76 МД расійскіх акупацыйных войскаў і знішчыў ворага.

Яшчэ адзін Су-25 расійскіх акупантаў, што ляцеў у кірунку Вінніцы, знішчаны ўкраінскім пілотам самалёта Су-27.

Зараз працягваюцца цяжкія баі ў горадзе Васількоў Кіеўскай вобласці, дзе акупанты спрабуюць высадзіць дэсант з паветра.

На вуліцах Кіева цяпер адбываюцца актыўныя баявыя дзеянні. Усюды вораг атрымлівае дастойны адпор і нясе страты.

У прыватнасці, паблізу метро «Берасцейская» знішчаная калона ў 2 аўтамабілі, 2 грузавікі з боекамплектам і танк».

[manual_related_posts]