Вайна ва Украіне, 27 лютага (абнаўляецца)



Тры былыя прэзідэнты Украіны Леанід Краўчук, Леанід Кучма і Віктар Юшчанка звярнуліся да ўсіх ўкраінцаў свету са словамі падтрымкі. Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміла прэс-сакратарка Леаніда Кучмы Дарка Аліфер.

«Украінскі народ, звяртаемся да ўсіх украінцаў свету.

Тых, хто з самага пачатку ўзброенай агрэсіі Расіі са зброяй у руках б’ецца за кожны наш горад, кожную вёску, кожную вуліцу, кожны дом.

Тых, хто сваёй адвагай і любоўю да Украіны згуртаваў увесь свет вакол нашай дзяржавы.

Тых, хто збірае дапамогу для войска.

Тых, хто голымі рукамі спыняе расійскія танкі і прымушае акупантаў здавацца ў палон.

За гэтыя дні, поўныя гераізму і болю, вы цалкам знішчылі векавы міф пра так званую веліч Расіі.

Усе разам мы пераможам. Мы выстаім.

Расія заплаціць за свае злачынствы.

Слава Украіне! Героям слава!».

Еўразвяз цалкам закрывае сваё неба для расейскіх самалётаў

Пра гэта заявіла прэзідэнт Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.

***

Нарвегія спыняе інвестыцыі нафтавага фонду ў Расеі

Прэм’ер Нарвегіі Юнас Гар Сцёрэ абвясціў аб спыненні інвестыцый у расейскую эканоміку праз нарвежскі нафтавы фонд — найбуйнейшы суверэнны фонд на планеце.

Неўзабаве Дзяржфонд Нарвегіі цалкам сыдзе з Расеі.

***

Рэсурс wpolityce.pl падае мапу і аналіз баявых дзеянняў па стане на 27 лютага:

Па аэрапорце ў Жытоміры нанеслі ракетны ўдар з боку Беларусі

***

Дзмітрый Кулеба: „Перастаньце зарабляць грошы, прапітаныя крывёй нашых мужчын, жанчын і дзяцей!”.

Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба заклікаў іншыя дзяржавы адключыць ад сістэмы SWIFT усе расейскія банкі. Пра гэта ён сказаў на брыфінгу 27 лютага, піша „Інтэрфакс-Украіна”.

Ва Украіне за чатыры дні агрэсіі загінула шаснаццаць дзяцей

Пра гэта заявіў міністр аховы здароўя Украіны Віктар Ляшко.

«Чацвёртыя суткі большасць людзей не выходзіць з бальніц, з аперацыйных, кругласутачна падаючы і аперуючы параненых, мы ратуем жыцці. Аперуем і дзяцей. На жаль, 16 дзяцей выратаваць не ўдалося», – распавёў Ляшко.

***

Паведамляецца пра пачатак перамоваў Украіны і Расеі

Іх дакладнае месца трымаецца ў сакрэце.

***

Мітрапаліт Епіфаній папрасіў Кірыла забраць целы салдат

Прадстаяцель Праваслаўнай Царквы Украіны, мітрапаліт Епіфаній звярнуўся да патрыярха Маскоўскага Кірыла з просьбай забраць у Расію целы забітых ва Украіне жаўнераў РФ.

«На жаль, з вашых папярэдніх публічных заяў ужо зразумела, што захаванне прыхільнасці Пуціна і кіраўніцтва РФ для Вас нашмат важней, чым клопат пра людзей ва Украіне, частка з якіх да вайны лічыла Вас сваім пастырам…

Але ў мяне яшчэ застаецца надзея, што хоць бы ў дачыненні да сваіх уласных суграмадзян, большасць з якіх — праваслаўныя хрысціяне, Ваша паства, у вас знойдуцца духоўныя сілы праявіць чалавечнасць і клопат», — цытуе Епіфанія «Украінская праўда».

Епіфаній кажа, што гаворка ідзе пра больш чым трох тысячах забітых расійскіх вайскоўцаў, целы якіх знаходзяцца ва Украіне.

***
368 тысяч чалавек з’ехала з Украіны з пачатку вайны, паведаміў Вярхоўны камісар ААН па справах бежанцаў Філіпа Грандзі.

***

Адным з падраздзяленняў Узброеных сілаў Украіны ў раёне населенага пункту Прылукі Чарнігаўскай вобласці знішчана танкавая рота арміі Расеі. Пра гэта паведамляе Генштаб УСУ ў Facebook. Рота РФ знішчана разам з асабовым складам.

фота генштабу Украіны

Перамовы паміж Расеяй і Украінай усё ж адбудуцца. Па папярэдняй інфармацыі – на мяжы Беларусі і Украіны, у Гомельскай вобласці. Як піша выданне „Зеркало неделі”, ад Кіева там будзе намеснік міністра замежных спраў Мікалай Тачыцкі.

Як паведамляе Офіс Зяленскага: перамовы паміж Украінай і Расеяй пройдуць на ўкраінска-беларускай мяжы без папярэдніх умоў. „Аляксандр Лукашэнка ўзяў на сябе адказнасць за тое, што на час праезду, перамоў і вяртання ўкраінскай дэлегацыі ўсе самалёты, верталёты і ракеты, размешчаныя на беларускай тэрыторыі, застануцца на зямлі”, гаворыцца ў афіцыйным паведамленні. Спачатку расейскі бок прапанаваў Гомель, аднак Зяленскі заявіў, што ня будзе весці перамовы на тэрыторыі, з якой на Ўкраіну ляцяць ракеты і ідуць танкі.

У Офісе Зяленскага пацвердзілі пра перамовы, што пройдуць на беларуска-украінскай мяжы ў раёне ракі Прыпяць

«Ми домовилися, що українська делегація зустрінеться з російською без попередніх умов на українсько-білоруському кордоні, в районі річки Прип’ять.

*** 
Уладзімір Пуцін на сустрэчы з міністрам абароны Шайгу і начальнікам Генштаба Герасімавым даручыў перавесці сілы стрымлівання ў расейскім войску ў асаблівы рэжым нясення службы — у адказ «на агрэсіўныя выказванні на Захадзе». Санкцыі супраць Расіі ён назваў «нелегітымнымі».

«Сілы стрымлівання» — гэта ядзерныя сілы, удакладняе «Новая газета»


ЛУКАШЭНКА МОЖА АБВЕСЦІЦЬ ВАЙНУ УКРАІНЕ АД ІМЯ БЕЛАРУСІ!

Сёння Уладзімір Зяленскі паразмаўляў з Аляксандрам Лукашэнкам. Украінскі прэзідэнт папярэдзіў Лукашэнку пра вялікія страты, якія зазнае Беларусь, калі наважыцца пачаць паўнацэнную вайну з Украінай.

Паводле інфармацыі ўкраінскага Цэнтру абаронных стратэгій, Лукашэнка можа бліжэйшымі гадзінамі прыняць рашэнне пра ўдзел беларускага войска ў вайне супраць Украіны. Падраздзяленні спецаперацый Беларусі ўжо рыхтуюцца да дэсанту ва Украіну.

Святлана Ціханоўская прапаноўвае беларусам выйсці сёння ў 17:00 да Генеральнага штаба. 

«Толькі афіцэры зараз могуць прыняць гэтае рашэнне, толькі камандаванне можа спыніць нашыя войскі», — заявіла Ціханоўская.

У іншых гарадах прапаноўваецца выходзіць на цэнтральныя плошчы. 

Нагадаем, Святлана Ціханоўская 24 лютага ўзяла на сябе абавязкі прадстаўніка беларускага народа і стварыла новы орган улады — пераходны кабінет.

Нагадаем, сёння украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі звярнуўся да беларусаў: «Шчыра жадаю Беларусі зноў стаць такой жа добрай і бяспечнай, якую яшчэ не так даўно ўсе бачылі. Зрабіце правільны выбар — гэта галоўны выбар вашага жыцця».

***

На Валыні абстралялі вайсковую частку з боку Беларусі, паведамляе кіраўнік Валынскай вайсковай абласной адміністрацыі Юрый Пагуляйка.

— Інфармацыя пра загінулых яшчэ ўстанаўліваецца.

Паводле звестак украінскага боку, абстрэл адбыўся каля 10:30 раніцы. Крыху пазней у дзяржаўных тэлеграм-каналах пачалі з’яўляцца цытаты Лукашэнкі пра тое, што Беларусь не ваюе з Украінай. Потым, што Украіна сама развязвае вайну і штурхае Лукашэнку на спецаперацыі.

***

Узброеныя сілы Украіны шукаюць калону варожай тэхнікі з асабліва небяспечнымі тэрарыстамі

Ад заходніх партнёраў Украіны для авіяцыі паступіла вялікая партыя ракет класа „паветра-паветра”.
Пра гэта паведамляе Камандаванне Паветраных Сіл узброеных сіл Украіны.
„Яны ўжо пад крыламі нашых знішчальнікаў. Лётчыкі запэўніваюць, што на ўсіх акупантаў хопіць! Слава Украіне! „- гаворыцца ў паведамленні.
Таксама ў камандаванні Паветраных Сіл падзякавалі саюзнікам антыпуцінскай кааліцыі за магутную падтрымку ўкраінскага войска.

Тым часам украінскія вайскоўцы шукаюць калону варожай тэхнікі, пазначаную літарай V. Як паведамляе прэс-служба ВСУ, гэта асабліва небяспечныя тэрарысты, якія прыбылі ва Украіну са спецыяльнай задачай. Тэхніка рухаецца ў бок Кіева.
„Вельмі важна. Звяртаемся да ўсіх грамадзян Кіеўскай вобласці і Кіева! Усе, хто бачыў, зафіксаваў, ведае месца знаходжання гэтай калоны, тэрмінова прадаставіць дадзеныя ўкраінскім абаронцам, або па магчымасці не дазволіць іх далейшае перамяшчэнне. Гэта вельмі важна! Слава Украіне”, – гаворыцца ў заяве.

***

Расейцы, як высветлілася, прапаноўвалі ўкраінскаму войску скласці зброю перад перамовамі ў беларускім Гомелі, на што атрымалі жорсткі адказ.

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў адказ заявіў, што Кіеў згодны на перамовы з Расеяй, але ня ў Менску.

«Ня Менск. Варшава, Браціслава, Будапэшт, Стамбул, Баку — гэтыя гарады мы прапанавалі Расеі для вядзеньня перамоваў. Ды і любы іншы горад нам падыходзіць — у краіне, з тэрыторыі якой не ляцяць ракеты ва Ўкраіну».

Уладзімір Зяленскі прапанаваў расейцам для перамоваў Варшаву, Браціславу, Будапешт, Стамбул ці Баку, бо толькі на нейтральнай тэрыторыі магчымыя сапраўдныя дамоўленасці па заканчэнні вайны, а Беларусь назваць такой не выпадае.

У Харкаве ўлады заявілі, што па стане на 12.45 27 лютага горад цалкам кантралюецца ўкраінскім бокам. Таксама з’явіліся актуальныя даныя па раёнах.

Пра гэта заявіў Алег Сінягубаў, старшыня Харкаўскай абласной адміністрацыі.

«Кантроль над Харкавам цалкам наш! Працуюць усе, нацпаліцыя, тэрабарона, адбываецца поўная зачыстка горада ад ворага», – заявіў чыноўнік.

Аператыўная інфармацыя ад Сухапутных войскаў Украіны

– На працягу дня расейскія акупанты абстралялі Кіеў і іншыя гарады балістычнымі і крылатымі ракетамі, а таксама выкарыстоўвалі авіяцыю з тэрыторыі Аўтаномнай Рэспублікі Крым і Рэспублікі Беларусь.

– У Мазырскім раёне Беларусі захопнікі стварылі ўдарную групу з расейскіх баявых верталётаў для нанясення ўдараў па найважнейшых аб’ектах.

– Калоны бранятэхнікі расейскіх агрэсараў запаволілі тэмп прасоўвання на тэрыторыю Украіны…

– Асабовы склад акупацыйных войскаў, пераважную большасць якога складаюць маладыя прызыўнікі, знясілены папярэднімі вучэннямі і мае кепскі маральна-псіхалагічны стан.

– Спробы ўзяць пад кантроль буйныя гарады не мелі поспеху.

– Асноўная мэта ворага – блакаваць Кіеў – застаецца нявыкананай.

***

Краіны Еўропы закрыюць паветраную прастору для расейскай авіяцыі

Краіны Еўропы закрыюць паветраную прастору для расейскай авіяцыі. Пра гэта са спасылкай на крыніцы паведамляе нямецкі тэлеканал ARD.

Пакуль не ясна, калі закрыецца неба Еўразвязу. Адзначаецца, што цяпер шэраг краін ужо вырашылі закрыць неба для Расеі, у тым ліку Балгарыя, Вялікабрытанія, Латвія, Літва, Польшча, Румынія, Славенія, Чэхія і Эстонія. Да абмежаванняў хутка далучыцца Фінляндыя.

***

Расейскія войскі ўваходзяць у Харкаў.

Сірэны грамадзянскай абароны гучаць у розных гарадах Украіны.

У Харкаў увайшлі расейскія войскі – пра гэта паведаміў кіраўнік харкаўскай абласной адміністрацыі Олег Сынегубов. Ён паведаміў, што “лёгкая ваенная тэхніка расейскага ворага ўварвалася ў Харкаў, у тым ліку ў цэнтр горада”. Ён дадаў, што “узброеныя сілы Украіны знішчаюць ворага”.

Новая Кахоўка ў Херсонскай вобласці на поўдні Украіны – цалкам знаходзіцца пад кантролем расейскіх войскаў – паведаміў мэр горада Уладзімір Каваленка. З будынкаў знятыя ўкраінскія сцягі.

У Кіеве гучала супрацьпаветраная сірэна. Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна стварае легіён добраахвотнікаў з-за мяжы.

***

Украінцы былі шакаваныя ўдзелам Лукашэнкі і афіцыйнай Беларусі ў нападзе на Украіну. Адзначыў у нашым эфіры карэспандэнт Radio Wnet у Кіеве – Павел Бабаловіч:

***

Кіеў знаходзіцца пад поўным кантролем Узброеных сіл Украіны

Улады Кіева заявілі, што сітуацыя ў горадзе зараз спакойная, сталіца знаходзіцца пад поўным кантролем Узброеных сіл Украіны.

“Уначы было некалькі сутычак з дыверсійнымі групамі”, – паведаміў Мікалай Паварознік, першы намеснік кіраўніка сталічнай дзяржаўнай адміністрацыі.

Падчас баёў каля аэрадрома ў Гастомлі каля Кіева ўкраінскае войска поўнасцю разбіла элітарную чачэнскую вайсковую адзінку і пераняла значную колькасць зброі – піша партал Украінская праўда.

У выніку абстрэлаў горадуа Ахтыркі Сумскай вобласці загінулі шэсць чалавек, яшчэ 55 атрымалі раненні.

Мэр Львова Андрій Садовы паведаміў, што расейскія салдаты не ўвайшлі ў горад, але рэгулярна затрымліваюць дыверсантаў.

“Мы павінны даць цвёрды сігнал, што кожны акупант будзе знішчаны на нашай зямлі”, – дадаў ён. На чыгуначным вакзале ў Львове сотні людзей чакаюць цягнік, каб выехаць у Польшчу.

***

Славенія выступіла за сяброўства Украіны ў ЕС

Славенія далучылася да краін, лідары якіх выказваюцца за прадастаўленне Украіне перспектывы сяброўства ў ЕС.

Пра гэта сумесна з прэм’ерам Польшчы заявіў прэм’ер-міністр Славеніі Янес Янша.

Яны заклікалі Еўрапейскую раду прыняць «хуткія і смелыя пастановы», падкрэсліваючы, што важна пайсці значна далей», чым жорсткія санкцыі супраць Расеі за яе агрэсію, піша Еўрапейская праўда.

***

Агульная інфармацыя Генеральнага штаба УСУ на раніцу (6.00) 27 лютага:

„Расейскі акупант зьменшыў тэмпы ўзьнікненьня, але ўсё роўна працягвае спробы разьвіцьця посьпеху ў асобных напрамках у наступальнай аперацыі супраць Украіны.!! ️

Падрабязней: Трэці ўзрост ваеннага ўварвання РФ супраць Украіны працягваецца. Калоны бронетэхнікі расейскіх агрэсараў запаволілі тэмп прасоўвання ўглыб тэрыторыі Украіны. Войскі ворага, пазбаўленыя своечасовага запаўнення паліва і боепрыпасаў, спыняюцца.

Асабісты атрад акупацыйных войскаў, большасць з якіх — маладыя людзі, вычарпаны ранейшай ваеннай падрыхтоўкі і маюць нізкі маральны і псіхалагічны стан. Паводле даступнай інфармацыі, факты дэзертызму, адмовы салдатам Узброеных Сіл РФ ад удзелу ў баявых дзеяннях супраць Украіны і капітуляцыі ў палон.

Галоўнай тактыкай дзеянняў акупантаў застаецца рух і захоп малых гарадоў, вёсак і аўтамабільных дарог сувязі. Дзякуючы магутнаму супраціву цывільнага насельніцтва, Узброеных Сіл Украіны, Нацыянальнай гвардыі і Нацыянальнай паліцыі спробы ўзяць пад кантроль буйныя гарады не мелі поспеху.

Галоўная мэта праціўніка — перакрыць сталіцу нашай радзімы, горад Кіеў, застаецца нявыкананым. Расейскія захопнікі пераходзяць да актыўнага выкарыстання дыверсійных разведвальных груп, якія знішчаюць аб’екты грамадзянскай інфраструктуры і забіваюць мірных жыхароў у вялікіх гарадах. Нягледзячы на нормы міжнароднага гуманітарнага права, расейскі агрэсар атакаваў нафтабазу ў Васількова і разбурыў газавод у горадзе Харкаў…

Днём расейскія акупанты балістычнымі і крылатымі ракетамі атакавалі Кіеў і іншыя гарады і прымянялі авіяцыю з тэрыторыі Крыму і Рэспублікі Беларусь. У Мазырскім раёне Беларусі танкі ўтварылі ўдарную групу расейскіх баявых верталётаў для нападу на крытычную інфраструктуру гарадоў і нашых войскаў…. Супольныя сілы праводзяць абарончую аперацыю, захоўваючы пазіцыі, занятыя па лініі развязкі. Няма ў праціўніка поспеху ні ў якім кірунку.

Страты акупацыйных войскаў у канцы трэцяга дня збройнай агрэсіі былі: больш за 3000 кадраў і больш за 200 зняволеных (інфармацыя ўдакладняецца); 16 адзінак паветраных суднаў; 18 адзінак верталётаў; танкі – 102; BBM розных тыпаў звыш 540 адзінак; ЗРК БУК – 1; больш за 20 адзінак аўтамабільнага абсталявання”.

***

Цягам мінулых сутак Расея страціла тры Су-30СМ, 11 верталётаў, два Су-25, два Ил-76МД, калону тэхнікі і эшалон з палівам, паведаміла ў сваім Facebook намеснік міністра абароны Ганна Маляр са спасылкай на зводку Генеральнага штаба Узброеных сілаў Украіны за 26 лютага.

Мікалаеў — абласны цэнтр на поўдні Украіны, аб выхадзе расейцаў на подступы да якога паведамлялася яшчэ два дні таму — застаецца, па словах мэра, пад кантролем Украіны.

«Сёння ў горадзе працуе колькі расейскіх дыверсійна-разведвальных груп, але сітуацыя пад кантролем, танкі і іншая бронетэхніка, якая цяпер знаходзіцца на тэрыторыі горада», украінскія», — сцвярджае мэр Мікалаева Аляксандр Сянкевіч у відэазвароце, які раніцай у нядзелю распаўсюдзіла УНІАН.

Новая Кахоўка на Херсоншчыне знаходзіцца пад кантролем расейскіх войскаў. Пра гэта заявіў мэр горада Уладзімір Каваленка. У горадзе знялі ўкраінскія сцягі, паведамляе УНІАН.

Пад Васількавым Кіеўскай вобласці ў ноч на 27 лютага загарэлася нафтабаза, паведаміла ў фэйсбуку мэр горада Наталля Баласіновіч.

Паводле інфармацыі СМІ расейскія войскі нанеслі ўдар па нафтабазе крылатымі ці балістычнымі ракетамі.

***

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон 26 лютага правёў тэлефонную размову з Аляксандрам Лукашэнкам, паведаміла прэс-служба Елісейскага палаца.

Хоць Еўразвяз не прызнае легітымнасць Лукашэнкі, у паведамленні на сайце прэзідэнта Францыі Лукашэнка названы „прэзідэнтам Беларусі”.

Макрон заклікаў Лукашэнку не быць саўдзельнікам ваеннай агрэсіі супраць Украіны.

Расея працягвае вайну супраць Украіны. Чацвёрты дзень ідуць баявыя дзеянні.

  • 27 лютага пад расейскія абстрэлы пратрапілі газавод, нафтабаза і сховішча ядзерных адкідаў.
  • У Кіеве і шэрагу буйных гарадоў адбыліся вулічныя баі. Расея працягвае абстрэльваць цывільныя будынкі. У Кіеве ракета пацэліла ў шматпавярховы дом
  • Пасьля расейскага абстрэлу пад Кіевам гарыць нафтабаза
  • Кіеў: 198 цывільных сталі ахвярамі першых двух дзён расейскай вайны супраць Украіны
  • Паводле ААН, ужо больш за 150 тысяч чалавек выехалі з Украіны ў суседнія краіны. На мяжы вялікія чэргі.
[manual_related_posts]