Вайна ва Украіне: два месяцы баёў



24 красавіка – роўна два месяцы з часу поўнамаштабнага расейскага ўварвання ва Украіну. Два месяцы Узброеныя Сілы Украіны вядуць цяжкую, але паспяховую абарону, знішчаючы агрэсараў. За гэты час паводле звестак УСУ страты расейскага войска склалі:

асабовы склад – 21 800 чалавек

танкі – 873

самалёты – 179

верталёты – 154

24 красавіка, Велікодным ранкам акупанты абстралялі Данецкую вобласць. Загінулі двое дзяцей. Пра гэта паведаміў у сваім Facebook украінскі кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Паўло Кірыленка:

„Життя двох дітей з Очеретинської громади забрали російські окупанти цього великоднього ранку.

Будинок на вулиці Миру, де жила їхня родина, було зруйновано, дівчатка 14 і 5 років загинули.

За злочини, які коять окупанти на нашій землі, їм не буде прощення – ні від Бога, ні від людей.

А усім нашим землякам, які легковажать небезпекою і недооцінюють нелюдську жорстокість росіян, вкотре повторюю: евакуюйтеся із прифронтової зони!
Бережіть життя – своє і своїх дітей. Саме це, а не обжиті квартири й будинки, є найвищою цінністю. Усе зруйноване відновимо. Головне – зупинити орду. А цивільним – вижити”.

Паводле звестак Офіса генпракурора Украіны, па стане на раніцу 24 красавіка ў выніку расейскай ваеннай агрэсіі ва Украіне загінула больш 213 дзяцей, больш 389 былі параненыя.

Беларускае Радыё Рацыя