Валер Карбалевіч: Мяркую, што Лукашэнка проста паехаў адпачыць у Сочы



Што адбываецца ў Сочы? Стала вядома, што 24 верасня ў гэты расейскі горад з прыватным візітам выляцеў Аляксандр Лукашэнка, а ўслед за ім кіраўнік памежнага камітэту Беларусі Анатоль Лапо. Расейскія СМІ паведамляюць, што прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін наконадні абмеркаваў з Радай бяспекі Расеі «саюзную дзяржаву», а Лукашэнка ў Сочы мае сустрэнецца з лідарамі расейскіх палітычных партый і пагутарыць з абранымі кіраўнікамі рэгіёнаў. Дзяржаўныя беларускія СМІ і сайт Лукашэнкі сочынскую паездку не анансавалі і пра яе хаду нічога не паведамляюць.

Сваю гіпотэзу ў эфіры Рацыі выказаў палітычны аналітык Валер Карбалевіч:

– Лукашэнка проста паехаў на адпачынак. Здавалася, які тут сакрэт, чаму пра гэта не сказаць, што вось на тыдзень, ці больш можа, Лукашэнка паехаў адпачыць. А куды яму сёння яшчэ ехаць акрамя Сочы? Тое, што дзяржаўныя медыя ніяк нічога не гавораць пра гэта, а гэта ж схаваць немагчыма, расейскія медыя пра гэта паведамляюць, і вось тут самае дзіўнае. Я тут не бачу ніякіх асаблівых сакрэтаў. Думаю, што сапраўды гаворка ідзе пра адпачынак.

Апошняя паведамленне, змешчанае ў пралукашэнкаўскім тэлеграм-канале «Пул Первого», аўтары якога звычайна суправаджаюць Лукашэнку ў паездках, датаванае 24 верасня і датычнае пасеву азімых. На сайце president.gov.by за гэтыя тры дні публікаваліся толькі віншаванні машынабудаўнікам, удзельнікам «Дажынак» і супрацоўнікам комплексу „Брэсцкая крэпасць-герой”.

Цалкам гутарка:

Стась Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя