Валеры Карбалевіч: Антызаходняя кампанія Расеі пачалася з анексіі Крыма



Ці здзейсніць Расея чарговую агрэсію супраць Укріаны? На думку палітычнага аналітыка Валера Карбалевіча, Масква працягвае тую ж лінію, якую пачала з 2014 года анексіяй Крыма. «Нічога новага», – мяркуе экспэрт.

– Перыядычныя дзеянні, якія гучаць пагрозліва па адрасу Захаду: і заходняя агрэсіўная кампанія, і рэзкія заявы з боку афіцыйных асобаў Расеі, ну і дзеянні, такія, якія, можна сказаць, «троляць» заходніх палітыкаў, заходнія краіны. Гэта ўжо некалькі гадоў цягнецца.

Пакуль што Валер Карбалевіч не бачыць пагрозы вайны для Беларусі, як і небяспекі для яе незалежнасці.

Стась Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя