Валерый Карбалевіч: У краіне фармуецца атмасфера тэрору



Адказаць ударам на ўдар, альбо чаму апраўдваюцца дзяржаўныя СМІ. Валерый Карбалевіч кажа пра эпоху ананімных герояў.

Лукашэнкаўскае тэлебачанне ў сваім эфіры ўсе часцей імкнецца не паказваць твары ды не называць прозвішчы сваіх сілавікоў, які адказныя за разгон пратэстаў у Беларусі. І гэта тэндэнцыя, заўважае палітолаг Валерый Карбелевіч, якая сведчыць, што і сілавікі і ўлады ўскосна прызнаюць – у краіне фармуецца атмасфера тэрору. Тыя каго дзяржаўныя медыя аб“яўляюць героямі і „красаўцамі”, якія нібыта выратавалі дзяржаўны лад – ананімныя:

– Здавалася б герояў трэба праслаўляць, трэба іх рэкламаваць усяляк. Краіна павінна ведаць сваіх герояў, а тут „герояў” хаваюць. Гэта выразна сведчыць пра тое, што ўлады самі разумеюць, што гарод не лічыць іх героямі. Галоўная выснова ўсёй гэтай гісторыі паказвае, што ўлады добра разумеюць у якой краіне яны жывуць.

У эфіры беларускага тэлебачання спачатку паказвалі матэрыял пра ўзнагароджанне сілавікоў, але не паказалі ніводнага твару, толькі рукі і ногі. Пазней увогуле на нарадзе Аляксандра Лукашэнкі і сілавікоў, на дзяржаўным тэлеканале твары ўсіх удзельнікаў у пагонах зарэтушавалі. А пасля розгаласу ў незалежных СМІ і сацыяльных сетках дзяржаўныя журналісты жартавалі на гэты конт, нібы апраўдваліся.

Беларускае Радыё Рацыя