Валерый Карбалевіч: Улады спрабуюць шукаць механізм выжывання



Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правялі перамовы ў Сочы. У заяве для прэсы кіраўнік Беларусі паўтарыў асноўныя ўстаноўкі расейскай прапаганды апошняга тыдня: нібыта Польшча рыхтуецца далучыць Заходнюю Украіну.

Гэтыя выказванні ў нашым эфіры пракаментаваў палітычны аналітык Валерый Карбалевіч:

Таму, што гэтая версія нібы дазваляе Беларусі і Расеі выступіць у якасці абаронцаў Украіны ад каварнага, вераломнага Захаду. Ён накідвае нейкую алюзію на падзел Польшчы ў 1939 годзе, які ў расейскай сучаснай гістарыяграфіі ацэньваецца знакам плюс. Таксама пацвярджае шматразовыя міфалагемы Лукашэнкі пра намер Польшчы захапіць Заходнюю Беларусь.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле.

„Кіраўнікі Беларусі і Расеі жывуць старымі ўяўленнямі, якія панавалі яшчэ ў пачатку 20 стагоддзя, што свае пытанні можна вырашаць праз захоп чужых тэрыторый”, – дадае Валерый Карбалевіч.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]