Валерый Кавалеўскі: Беларусь Лукашэнкі стала краінай-агрэсарам



Госць нашага эфіру кіраўнік офісу Святланы Ціханоўскай Валерый Кавалеўскі.

– Гэта тычыцца нас усіх, людзей, якія становяцца мішэнямі ў гэтай вайне. Мы ўсе добра памятаем, кожная сям’я ў Беларусі ведае, што такое вайна. Мы гэта бачылі ў Другой сусветнай вайне, мы гэта бачылі ў Афганістане, калі гэта зачапіла вельмі многія беларускія сем’і. Калі мы гаворым пра вайну, то мы перш за ўсё думаем не пра перамогі, а пра тое, колькі шкоды гэта можа нарабіць кожнаму з нас.

РР: Былі паведамленні, што Аляксандр Лукашэнка сёння а 5-й раніцы размаўляў з Уладзімірам Пуціным. Нібыта апублікавалі паведамленне пра тое, што Уладзімір Пуцін абвясціў пра ўварванне і адразу патэлефанаваў Лукашэнку. Беларусь тут замешана вельмі даўно ў гэтым канфлікце, ужо дастаткова даўно і гэта вельмі дрэнна.

Беларусь Лукашэнкі стала краінай-агрэсарам, будзем называць рэчы сваімі імёнамі. Беларусь цяпер дзяржава-агрэсар. Згодна з вызначэннем Арганізацыі аб’яднаных нацый ад 1974 года, краіна якая прадстаўляе сваю тэрыторыю іншым краінам для трэціх краін, становіцца агрэсарам. Гэта матэрыяльны і практычны ўдзел у вайне. Тое, што зараз адбываецца, з’яўляецца несправядлівай вайной, непатрэбнай вайной. І вайной у якой на вялікі жаль удзельнічае наша краіна. Мы можам казаць пра тое, што гэта рашэнне Лукашэнкі, але разумеем, што гэта тычыцца кожнага з нас, бо гэта наша краіна. Безумоўна гэта адказнасць Лукашэнкі, але задача кожнага з нас спыніць гэтую вайну, спыніць гэты ўдзел, вярнуцца да той канцэпцыі, якая прапісана на сённяшні дзень у Канстытуцыі, што Беларусь імкнецца да нейтралітэту.

РР: Якім чынам гэта зрабіць? Што могуць беларусы ў цяжкай сітуацыі рэпрэсій?

– За апошнія паўтары гады знішчана тэрыторыя свабоды ў Беларусі, нейкія магчымасці бяспечна пратэставаць і выказваць сваё меркаванне ў нас знішчаныя – гэта рэальнасць. Але тым не менш мы можам на нейкім індывідуальным узроўні рабіць тое, што мы можам. Ёсць шмат беларусаў, якія апынуліся ва Украіне з-за рэпрэсій, можна думаць пра тое, як ім дапамагаць, калі гэта трэба. Лепш канешне думаць пра тое, як забяспечыць бяспеку сваіх родных. Дэмакратычныя сілы абмяркоўваюць крокі, якія можна зрабіць і да чаго заклікаць беларусаў. Разам з тым трэба памятаць, што мы можам самі прымаць рашэнні, аб’ядноўвацца і выходзіць са сваімі ініцыятывамі. Я думаю, што зараз той самы час, калі кожны можа праявіць сваю ініцыятыву.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]