Вальфовіч заявіў, што ўкраінскія дыверсійна-выведвальныя групы заходзяць на тэрыторыю Беларусі



Дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч у чарговы раз распавёў, як Беларусь «атачылі ворагі».

«Глядзіце, што дзеецца на паўднёвых рубяжах Беларусі, на тэрыторыі некалі сяброўскай брацкай Украіны. Сёння групоўка ўзброеных сіл на ровенскім кірунку складае каля 10,5 тысячы чалавек, на чарнігаўскім — 4,5 тысячы, на кіеўскім — больш за 5 тысяч. Ідзе інжынернае абсталяванне ўчасткаў украінскай мяжы ўздоўж нашых паўднёвых межаў. Мініраванне, ажыццяўленне завалаў, дзеянні дыверсійна-выведвальных груп, у тым ліку з заходам на беларускую тэрыторыю»,— распавёў Вальфовіч у эфіры праграмы «Арсенал» на «ВаенТБ».

Па яго словах, групоўка войскаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы, Літвы і Латвіі, павялічылася за апошнія два гады і складае сёння 37,5 тысячы чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]