Вальфовіч заявіў, што вучэнні скончацца, але праверка працягнецца



“Ніхто не казаў, што заўтра ці паслязаўтра расейскія вайскоўцы вернуцца ў Расею”. Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч расказаў журналістам, што вучэнні “Саюзная рашучасць — 2022” падоўжаныя не будуць, але “раптоўная праверка працягваецца”.

Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч адказаў на пытанне журналістаў, ці скончацца вучэнні, як і планавалася, у нядзелю. Адказ быў наступным: “…Вучэнні будуць завершаныя, як і гаварылася, 20-га чысла… Ніхто не казаў, што заўтра ці паслязаўтра расійскія вайскоўцы вернуцца ў Расію. Заўтра завяршаюцца вучэнні “Саюзная рашучасць”, а раптоўная праверка працягваецца. Калі і да якога часу, гэта будзе вызначана галоўнакамандуючымі”, — сказаў Вальфовіч.

[manual_related_posts]