Валянцін Стэфановіч: Гэта небяспечны штраф



Суд Маскоўскага раёна аштрафаваў Кансерватыўна-Хрысціянскую партыю – БНФ на 50 базавых велічынь (1350 рублёў) за неаплату паслуг міліцыі падчас акцый, прысвечаных дню памяці продкаў «Дзяды». Пра гэта паведамілі naviny.by.

А праваабаронца “Вясны” Валянцін Стэфановіч звяртае ўвагу: гэта першы выпадак, калі юрыдычную асобу прыцягваюць да адказнасці па артыкуле 23.34 (Парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў). А з’явілася такая магчымасць з часоў унясення зменаў у:

– Закон аб масавых мерапрыемствах, якія ўступілі ў сілу амаль год таму – 25 студзеня 2019 года. Небяспека ў тым, што паводле закона аб палітычных партыях, аднакратнае парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў палітычнай партыяй можа з’яўляцца падставаў для ліквідацыі палітычнай партыі Вярхоўным судом Рэспублікі Беларусь.

Валянцін Стэфановіч спадзяецца, што ў дачыненні да КХП – БНФ улады не дойдуць да такога, што будуць прымаць захады да ліквідацыі афіцыйна зарэгістраванай палітычнай партыі. Але праблема больш комплексная, бо згодна з заканадаўствам, за аднакратнае парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў юрыдычныя асобы могуць быць ліквідаваны (як палітычныя партыі, так і грамадскія арганізацыі).

Беларускае Радыё Рацыя