Вашынгтон і Берлін дамовіліся аб завяршэнні будаўніцтва газаправода «Паўночны струмень-2»



Мяркуючы па ўсім, Белы дом не будзе ўводзіць ніякіх санкцый у адносінах да Нямеччыны і Расеі. Як чакаецца, аб умовах пагаднення будзе абвешчана ўжо сёння. Паведамляе агенцтва АР са спасылкай на памочнікаў кангрэсмэнаў. Супраць завяршэння будаўніцтва газаправода выступаюць Украіна і Польшча, і ў рамках Пагаднення ЗША і Нямеччына пойдуць на саступкі дзвюм краінам – пра што можа быць абвешчана ўжо сёння. Як чакаецца, Украіна атрымае 50 мільёнаў даляраў у выглядзе крэдытаў на тэхналогіі зялёнай энергіі, гарантыю кампенсацыі платы за транзіт газу, якую яна страціць з-за абыходу трубаправода да 2024 года, а таксама абяцанне з боку Нямеччыны і ЗША, што санкцыі будуць перагледжаны, калі Расея выкарыстоўвае газ у якасці палітычнай зброі. У панядзелак Дзярждэп ЗША паведаміў, што высокапастаўлены дыпламат наведае на гэтым тыдні Польшчу і Украіну, у прыватнасці, каб абмеркаваць Паўночны паток – 2.

Беларускае Радыё Рацыя