Вашынгтон і Вільня абмяркоўвалі Беларусь
Падтрымка беларускага дэмакратычнага руху стала адной з тэм перамоў дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена і кіраўніка Міністэрства замежных спраў Літвы Габрыэлюса Ландсбергіса. Літоўскі міністр знаходзіцца з візітам у Вашынгтоне. „Два лідэра абмеркавалі працяг партнёрства па падтрымцы беларускага прадэмакратычнага руху, і дзяржсакратар выказаў падзяку Літве за садзейнічанне ў стварэнні аддзела па справах Беларусі ў пасольстве ЗША ў Вільні”, – распавёў па выніках сустрэчы кіраўнік прэс-службы Дзярждэпартамента Нед Прайс. Яго цытуе агенства ТАСС. Блінкен таксама падзякаваў Ландсбергісу за лідэрства Літвы ў супрацьстаянні выклікам, якія зыходзяць ад Беларусі. Гаворка хутчэй за ўсё аб міграцыйным крызісе, які склаўся на межах ЕС з Беларуссю. На днях гэтыя ж тэмы абмяркоўвалі ў тэлефоннай размове памочнік амерыканскага прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван і літоўскі прэм’ер-міністр Інгрыд Шымонітэ.
Беларускае Радыё Рацыя
