Васіль Герасімаў прызначаны старшынёй Камітэта дзяржкантролю



Аляксандр Лукашэнка 26 студзеня прызначыў Васіля Герасімава на пасаду старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю, паведамляе тэлеграм-канал „Пул Першага”.

З верасня 2020 года Герасімаў быў выканаўцам абавязкаў старшыні КДК. Да яго ведамствам тры месяцы кіраваў Іван Церцель, пазней прызначаны на пасаду старшыні Камітэта дзяржбяспекі.

Васіль Герасімаў нарадзіўся ў 1975 годзе ў Мінску. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і Акадэмію кіравання пры прэзідэнце. У канцы 1990-х — пачатку 2000-х працаваў у структуры Вышэйшага гаспадарчага суда на розных пасадах.

У 2003 годзе прыйшоў у Камітэт дзяржкантролю, у 2012—2016 гадах узначальваў КДК Гродзенскай вобласці. У 2016—2017 гадах працаваў памочнікам прэзідэнта — інспектарам па Брэсцкай вобласці. З 2018 года займаў пасаду намесніка, а з 2019-га — першага намесніка старшыні КДК.

belapan.by