Васіль Палякоў судзіцца з Памежным камітэтам



Намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў судзіцца з Памежным камітэтам. Палітык звярнуўся ў суд Ленінскага раёну Менску. У скарзе ён просіць прызнаць неправамоцнымі дзеянні памежнікаў, якія некалькі разоў здымалі яго з цягнікоў і праводзілі асабістыя дагляды:

– Апошнім часам, гэта пачалося на пачатку снежня, чамусьці калі на мяжы правяраюць мой пашпарт, то яны адкладаюць яго ў бок, пасля гэтага звязваюцца са старэйшым, пасля гэтага з’яўляюцца прадстаўнікі мытні і пачынаецца, альбо мытны дагляд майго багажу, альбо асабісты дагляд.

Васіль Палякоў спрабаваў высветліць прычыны, чаму яго ўключылі ў адмысловы спіс паводле даручэнне праваахоўных органаў.

Беларускае Радыё Рацыя