Васіль Палякоў: Ёсць спадзяванне, што ў краіне нешта памяняецца



“Адсутнасць адзінага кандыдата ад апазіцыі не мае вялікага значэння”. – Так лічыць палітык Васіль Палякоў. На думку экс-старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі, галоўнае, што ў грамадстве з’явіліся пратэставыя настроі.

– Ёсць спадзяванне, што ў гэтай краіне нешта памяняецца. Безумоўна, для мяне асабіста, як аднаго з прадстаўнікоў апазіцыі, было б лепш, каб быў адзіны кандыдат ад апазіцыі. І на сённяшні дзень ён меў бы даволі вялікую падтрымку. Але, на жаль, атрымалася, што атрымалася. І ўскосны склон мы тут не можам прымяняць. Тым не менш, сітуацыя больш дае надзею, чым неяк бянтэжыць.

Адзіны кандыдат ад апазіцыі мусіў з’явіцца падчас праймерыз. Аднак пераможца анлайн-галасавання, Мікалай Казлоў, не стаў удзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі.

Беларускае Радыё Рацыя