Венесуэла абвесціла амбасадара Германіі персонай нон-грата



Міністэрства замежных спраў Венесуэлы абвесціла амбасадара Нямеччыны ў Каракасе Даніэля Крынера персонай нон-грата.

У ведамстве растлумачылі гэта тым, што дыпламат цэлы час умешваецца ва ўнутраныя справы краіны.

„Дзейнасць Крынера супярэчыць не толькі асноўным нормам дыпламатычных зносін, але і выразным крэтэрам, якія выражаны юрыдычным кіраваннем федэральнага германскага парламента”, – гаворыцца ў распаўсюджаным паведамленні.

З іншага боку ў МЗС Германіі заявілі, што ў курсе таго, што адбылося, але пакуль не могуць сказаць, якія захады будуць зроблены ў адказ. „Мы можам пацвердзіць, што амбасадар Дыніэль Крынер абвешчаны персонай нон-грата. Зараз мы ўзгадняем нашы дзеянні ў адказ, у тым ліку на месцы з нашымі партнёрамі”, – патлумачылі ў МЗС Нямеччыны.

Беларускае Радыё Рацыя