Верагоднасць нападу Беларусі на Украіну нізкая – Дарадца кіраўніка МУС Украіны



Канцэнтрацыі войскаў Беларусі на мяжы з Украінай недастатковая для таго, каб пачаць умоўны поўнамаштабны наступ на Украіну, лічаць у МУС гэтай краіны.

«Мы ведаем пра тое, што цяпер беларусы праводзяць вучэнні, але ў той жа час пакуль мы не бачым канцэнтрацыі расейскіх войскаў, якая дазволіла б пачаць атаку на Украіну, – ці то на Кіеўшчыну, ці то на заходнія рэгіёны Украіны. Пакуль што казаць пра тое, што беларускае войска самастойна, без Расеі, можа распачаць такія дзеянні, шчыра кажучы, гэта вельмі малаверагодна», – заявіў дарадца кіраўніка МУС Украіны Вадзім Дзенісенка.

У апошні час з боку ў Беларусі назіраецца павышаная вайсковай актыўнасць каля паўднёвых межаў краіны. Аднак у Мінабароны Беларусі 18 чэрвеня запэўнілі, што «краіна не збіраецца ваяваць».

Крыніца: «Укрінфарм»

[manual_related_posts]