Верагодная дата парламенцкіх выбараў – 11-га верасня



Чакаецца, што парламенцкія выбары ў Беларусі адбудуцца 11-га верасня 2016 году. Менавіта гэтую дату як найбольш верагодную назвала старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына.

У размове з журналістамі яна сказала, што, згодна з законам, выбары павінны адбыцца не пазней за 17-га верасня, але ёсць яшчэ адна ўмова, – выбары адбываюцца звычайна ў нядзелю, а не ў нейкі іншы дзень. А апошняя нядзеля ў гэтым выпадку прыпадае на 11-га верасня.

Сёння на паседжанні ЦВК былі зацверджаныя фінансавыя вынікі прэзідэнцкай кампаніі гэтага году. Яны абышліся казне ў сто семдзясят пяць мільярдаў дзявяцьсот трыццаць пяць мільёнаў рублёў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота БелаПАН

[manual_related_posts]