Вераніка Іванова: Улады мараць, каб грамадства не праявіла інтарэсу да рэферэндуму



Неўзабаве будуць вынесеныя на грамадскае абмеркаванне папраўкі і дапаўненні ў Канстытуцыю. У Адміністрацыі Лукашэнкі паведамілі, што да сярэдзіны снежня ў публічнай прасторы з’явіцца праект новай рэдакцыі галоўнага закона краіны.

“Надыходзячую электаральную кампанію нельга ігнараваць”, – гаворыць старшыня Пінскай арганізацыі Сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Вераніка Іванова. Паводле яе слоў “грамадоўцы” ўжо разглядаюць варыянты вылучэння людзей у камісіі і назіранне:

– У поспеху гэтай задумы мы не ўпэўнены, таму што на сённяшні дзень усе, хто меў грамадзянскую пазіцыю і прымаў удзел у пратэстах, вядомы ўладам і ці будуць яны дапушчаныя на свае пазіцыі – сумнеўна, але тым не меньш прымаць захады будзем абавязкова. Методыка сухіх выбараў, калі людзі адсутнічаюць на выбарчых участках не працуе. За іх укідваюць бюлетэні і ствараюць бачнасць легальнага галасавання.

Грамадская дзяячка перакананая, што рэжым толькі і мараць аб тым, каб грамадзянская супольнасць аніякім чынам не праявіла інтарэсу да правядзення рэферэндуму.

Беларускае Радыё Рацыя