Вераніка Цапкала з’ехала з Беларусі
Вераніка Цапкала, прадстаўніца аб’яднанага штабу Святланы Ціханоўскай, пакінула Беларусь. Галасаваць на выбарах яна будзе ў Маскве, паведаміла прэс-служба штабу.
Напомнім, што муж Веранікі Валерый Цапкала раней таксама пакінуў Беларусь разам з двума сынамі.
Валерый Цапкала заявіў яшчэ раней, што не зможа вярнуцца ў краіну, пакуль пры ўладзе знаходзіцца Аляксандр Лукашэнка. Ён таксама заяўляў, што яго жонка будзе разам з ім.
